https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Віцебск</span>,  <span style="font-size: small;">Белы Ковель</span>,  <span style="font-size: small;">Ваўкавыск...</span></p>

Пытанне задае «Звязда»:

Наталля Шаранговіч, дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва:

— Давайце згадаем, што ў 2012-м адзначаецца 125-я гадавіна з дня нараджэння нашага славутага суайчынніка — мастака Марка Шагала. Таму я параіла б з'ездзіць у Віцебск, паглядзець гэты горад і зразумець, якім чынам тут вырас чалавек, што сваім, у пэўнай ступені прымітыўным, мастацтвам заваяваў Францыю — заваяваў увесь свет? І чаму ён, у досыць маладым узросце з'ехаўшы ў Парыж, пражыўшы там шмат гадоў, тым не менш заўжды ўзгадваў Віцебск. Зрэшты, менавіта дзякуючы Шагалу Віцебск стаў такім вядомым. Гэтыя вулачкі, пагоркі, на якіх стаіць горад, славутая Пакроўская вуліца, па якой хадзіў мастак, часткова ацалелы дом, дзе ён нарадзіўся, ды і сам музей Марка Шагала — варта адчуць атмасферу правінцыйнага горада пачатку ХХ ст., дух якога там захаваўся.

 Зміцер Савельеў, аспірант архітэктурнага факультэта БНТУ:

— Тое, што адразу прыходзіць у галаву, — гэта замак Белы Ковель у вёсцы Смаляны Аршанскага раёна. Па-першае, гэта адзіны замак ХVІІ ст., што захаваўся на тэрыторыі Усходняй Беларусі, няхай і ў руінах. Па-другое, лесвіцы ў вежы для пад'ёму ў палацавы пакой ідуць па спіралі, што вельмі сімвалічна. Раней гэта азначала пад'ём да нябёсаў, да іншага свету — такое адчуванне з'яўляецца і цяпер. Таксама ў вёсцы Смаляны захаваліся руіны касцёла і кляштара. На мясцовых могілках ёсць магіла філамата і філарэта Тамаша Зана, што мае вялікае культурнае значэнне. А ў пагорку ля замка знойдзены рэшткі баптыстэрыя — хрысцільні. Фасады замка былі вельмі прыгожа дэкарыраваны, што можна бачыць і цяпер на адной з вежаў.

6-11

Яна Марчук, ландшафтны дызайнер:

— Я б параіла беларусам з'ездзіць пад Ваўкавыск і пабачыць мелавыя кар'еры. Яны затапіліся і ўтварылі два возеры: адно — ярка-зялёнага, другое — ярка-сіняга колеру. Калі ў іх пакупаешся і вылезеш на бераг, станеш белы-белы. Вядома, там забаронена купацца, але людзі ўсё адно так робяць. У народзе гэтыя азёры называюцца «сінька» і «зялёнка». Яшчэ раю пабачыць беларускія горы ў Салігорску. Яны насыпаны з солі. Усё гэта — забавы з разраду прамысловых. Колькі чытала і бачыла фотаздымкаў гэтых гор, здзіўляў не столькі сам ландшафт, колькі лад жыцця людзей, якія жывуць у той мясцовасці. Здавалася б, там нельга нічога вырошчваць, піць ваду з-за высокай канцэнтрацыі солі, аднак жыхары прызвычаіліся. Я бачыла і сапраўдныя горы, але цікава, што ў Беларусі горы — насыпныя.

6-13

Падрыхтавала Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

https://www.traditionrolex.com/8