Кошт дзіцячых пуцёвак у лагеры сёлета павялічыцца амаль удвая

09.04.2012 - Новости

Кошт дзіцячых пуцёвак у лагеры сёлета павялічыцца амаль удвая

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў РБ Генадзь Балбатоўскі паведаміў, што летась сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складаў прыкладна 800 тыс. рублёў, але сёлета ён дасягне арыенціровачна 1,5 млн рублёў

 

Як паведамляе БелаПАН:

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў РБ Генадзь Балбатоўскі паведаміў, што летась сярэдні кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складаў прыкладна 800 тыс. рублёў, але сёлета ён дасягне арыенціровачна 1,5 млн рублёў. 

Балбатоўскі адзначыў, што кошт будзе вар’іравацца ў залежнасці ад установы. Так, у Мінскай вобласці пуцёўкі традыцыйна таннейшыя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі. У той жа час у Мінску і летась былі лагеры, знаходжанне ў якіх абыходзілася больш за мільён рублёў.

Паводле слоў спецыяліста, датацыя са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання на патаненне адной пуцёўкі ў 2012 годзе, як і ў мінулым, складзе прыкладна 40% ад агульнага кошту.

У якасці датацыі на пуцёўку ў аздараўленчыя, спартыўна-аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем у 2012 годзе выдзелена 605 тыс. рублёў, з дзённым знаходжаннем — 230 тыс., у профільныя аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем тэрмінам не менш як 9 дзён — 235 тыс. рублёў.

Памеры гэтых датацый у 2011 годзе складалі адпаведна 310 тыс., 130 тыс. і 135 тыс. рублёў.

Паводле дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, сёлета на летніх канікулах у лагерах за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання змогуць аздаравіцца 401,6 тыс. дзяцей: у Мінску — 77,9 тыс.; у Мінскай вобласці — 64,5 тыс.; у Брэсцкай — 63,4 тыс.; у Віцебскай — 55,2 тыс.; у Магілёўскай — 48,7 тыс.; у Гродзенскай — 48,5 тыс.; Гомельскай — 43,4 тыс. дзяцей.

Чакаецца, што ў лагерах з дзённым знаходжаннем адпачнуць 218,2 тыс. дзяцей, з кругласутачным знаходжаннем — 178,2 тыс., у профільных лагерах — амаль 31 тыс. дзяцей.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем будуць аздароўленыя 5 тыс. дзяцей, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, і 227 дзяцей ваеннаслужачых і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Летась у аздараўленчай кампаніі ўдзельнічалі 418,9 тыс. беларускіх школьнікаў.


Рубрики: Детский Отдых

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах