https://www.traditionrolex.com/8
<p>Згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежы будзе вернуты даперабудоўны выгляд<span id="ctrlcopy"><br /><br /><br id="ctrlcopy" /></span></p>

Як паведамляе «Наша ніва»:

Згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежы будзе вернуты даперабудоўны выгляд. 

У Нясвіжы распачаўся дэмантаж «цыбулепадобнага купала» на дазорнай вежы Нясвіжскага палаца, якую ўсталявалі ў 2004 годзе.

Пры яе стварэнні грунтаваліся на гравюры Тамаша Макоўскага XVII стагоддзя. Аднак гісторыкі культуры раскрытыкавалі ўстаноўку цыбуліны: яна разбурала цэльнасць ансамбля. Адмоўна паставіліся да такога эксперыменту і Радзівілы, былыя ўласнікі палаца.

«Калі распачыналіся працы ў 2003 годзе, вежа была ў жахлівым стане, яе трэба было ратаваць, — тлумачыць намесніца дырэктара Нясвіжскага запаведніка Наталля Жарко. — Таму ў першую чаргу заняліся менавіта рэканструкцыяй вежы. Такі выгляд вежы меў месца, але выклікаў шматлікія спрэчкі — нехта адразу ўхваліў праект, іншыя крытыкавалі. Зараз, згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежа будзе перабудавана».

Рэшту замка аднавілі ў тым выглядзе, у якім ён існаваў у канцы XIX стагоддзя. Толькі купал вежы належаў да іншага стылю. Зараз вежу створаць паводле выяў XVIII стагоддзя. Менавіта ў такім выглядзе яна праіснавала да Другой сусветнай вайны. На неабходнасці вярнуць вежы звыклы выгляд настойвала Альжбета Радзівіл падчас свайго візіта ў Нясвіж. Грошы на рэканструкцыю вежы маглі пераводзіць усе ахвотныя, нашчадкі Радзівілаў таксама паўдзельнічалі ў зборы.

Тэлеканал АНТ назваў замену «цыбуліны» «перамогай гістарычнай справядлівасці».


https://www.traditionrolex.com/8