https://www.traditionrolex.com/8
<p>Маё жаданне: каб страх ператварыўся ў жарсць</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

На вуліцы стала крыху цяплей, і гродзенскія роўп-джамперы распачалі новы вясновы сезон.

З гэтай нагоды я правяла цэлы дзень, назіраючы за прыгатаваннямі гродзенскіх роўп-джампераў ды скокамі з маста.

Невялікая вандроўка па вясковай мясцовасці ды зарослы лес надалі таямнічасці ўсёй маёй аванцюрнай прыгодзе. Чаму аванцюрнай? Я вельмі баюся вышыні. Хутчэй, баюся зваліцца з нейкага высокага будынка. І скокнуць з вышыні 33 метра – гэта больш малюнак з начных кашмараў, чым мара ўсяго жыцця. Але ў кагосьці – усё наадварот.

 2

Такіх аматараў вышыні на старым чыгуначным мосце сабралаася больш за 50 чалавек.

Пакуль ідзем па лесе, размаўляем, і я маральна рыхтуюся правесці амаль цэлы дзень на высокім, з большага, небяспечным мосце над Нёманам. Роўп-джампінг, як напрамак экстрэмальнай актыўнасці, быў прыдуманы скалалазам Дэнам Османам ў 1989 годзе. Ну як прыдуманы? Дэн сарваўся ў гарах з дастатковай вышыні, але застаўся ў жывых. Выратавала яго страховачная вяроўка.

3  

Скалалаз так і не прайшоў маршрут, але працягваў скачкі з усё большай вышыні. У рэшце рэшт захапленне альпінізмам ён поўнасцю змяніў на скачкі з вышыні. «Маё жаданне перамагчы страх ператварылася ў жарсць», – прызнаваўся Дэн Осман. На жаль, пасля таго, як яго затрымала паліцыя, яго абсталяванне вісела некалькі дзён пад дажджом, і новая спроба скокнуць з іншай вышыні прывялі да смерці першага ў свеце роўп-джампера.

4  

Абсталяванне

5  

Галоўнае – зацягнуць вузлы

– Так, галоўная бяда для нашага абсталявання – гэта вада. Ні мароз, ні спёка не перашкаджаюць перамагаць вышыню. А вось вада можа змяніць якасць вяровак, – кажа мой суразмоўца.

6  

Андрэй тут галоўны. З абсалютным веданнем сваёй справы, спакойны, ён разам са сваімі паплечнікамі нацягвае страховачныя тросы і буксіроўкі, наладжвае абсталяванне і першы на сабе правярае іх надзейнасць. Назіраючы, як грунтоўна ідуць прыгатаванні, разумееш, што скокнуць уніз тут дастаткова бяспечна.

7  

Прынцып роўп-джампера, як кажа адна інтэрнет-энцыклапедыя, у тым, што скокі ажыццяўляюцца з мастоў, скал, будынкаў, а таксама з розных высокіх канструкцый і збудаванняў. Скачок адбываецца па прынцыпе маятніка на здвоенай дынамічнай вяроўцы, якая максімальна гасіць рывок...

– Як ты дайшоў да такога жыцця? – пытаю ў перапынку прыгатаванняў Андрэя.

– З 12 год, якія я займаюся альпінізмам, роўп-джампінг складае палову. У Гродна прыехаў тры гады таму вучыцца, хадзіў і шукаў прывабныя мясціны, будынкі, нарэшце, натыкнуўся на гэты мост. З таго часу ў Гродне, напэўна, больш за 1000 чалавек паспрабавалі, што такое бяспечна скокнуць з маста.

– А ці былі нейкія няшчасныя выпадкі?

– Не, у нас не было.

Трэба ўсё ж такі адзначаць, што роўп-джампінг патэнцыйна небяспечная з’ява. Справа ў тым, што абсталяванне вытрымлівае дастаткова вялікую вагу, а вось ад чалавечага фактара ніхто не застрахаваны. Вопытныя роўп-джамперы кажуць, што для свайго першага скока трэба шукаць надзейных інструктароў-прафесіяналаў, якія «скінулі» не адзін дзясятак аматараў.

– Ведаеш,  – кажа Андрэй, – больш шансаў трапіць пад машыну, пераходзячы дарогу, чым траўмавацца ў нас. Гэта сапраўды так, калі добра працуе прафесійная каманда, і кожны ўдзельнік яе добрасумленна адказвае за сваю частку працы.

Гродзенскія роўп-джамперы як раз з такіх. Зрабіўшы сальта ў паветры, Андрэй распачынае вясновы сезон. Тым часам на мосце сабралася ўжо шмат людзей. Мы падымаемся наверх.

– А былі праблемы з міліцыяй?

– Ну, як праблемы… Прыязджаў нарад міліцыі па выкліку кагосьці, маўляў, парушаем грамадскі парадак. Але дзе яны тут убачылі грамадскае месца? У нашай краіне роўп-джампінг як быццам бы дазволены і не дазволены адначасова. Міліцыя можа аштрафаваць, могуць парэзаць абсталяванне неабыякавыя грамадзяне.

Аднак роўп-джампінг не з’яўляецца спортам, каб яго дазволіць, і не парушае ніякіх законаў, каб яго забараніць. Гэта ў нейкай ступені стыль жыцця. Твой стыль. Тым часам на парапеце стаіць дзяўчына і ніяк не можа адважыцца скокнуць уніз. Вышыня кружыць галаву.

 – Трымайся за мяне вось так!

 Андрэй дае дзяўчыне сваю руку і… адштурхоўвае ад сябе. Дзяўчына ляціць у поўнай цішыні. Усе кідаюцца да агароджы маста. Яна радасна махае нам рукамі і вісіць на вяроўцы ў паветры. Проста не паспела зразумець, што да чаго. Зміцер скокнуў з вяроўкай першы раз.

 – Ну як? – пытаю.

– Адчуць нейкі палёт было цяжка, я ўвесь час чакаў, каб вяроўка нацягнулася, толькі б нацягнулася. Хочацца яшчэ раз скокнуць, адчуць палёт у поўнай меры.

 8

На мосце холадна, дзьме вецер, але жадаючых далучыцца да руху роўп-джампераў не робіцца менш. Зразумела, новыя адчуванні, адрэналін… І яшчэ. Чалавек народжаны для палёта. Ці не так?

Вольга Камягіна

https://www.traditionrolex.com/8