https://www.traditionrolex.com/8
<p>«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі», — паведаміла яна на прэзентацыі «Мсціўцаў».<span id="ctrlcopy"><br /><br /><br id="ctrlcopy" /></span></p>

«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі, — расказала акторка на прэс-канферэнцыіў Маскве. — Мая маці вельмі хвалявалася, калі мы ляцелі ва Усходнюю Еўропу», — кажа актрыса. У Беларусі Ёхансан яшчэ ніколі не бывала.

Скарлет Ёхансан прыляцела ў Маскву на прэм’еру фільма «Мсціўцы», у якім выканала ролю расіянкі Наташы Раманавай, па мянушцы Чорная Удава.Па словах актрысы, яе зацікавіў вобраз расійскай шпіёнкі, не ў апошнюю чаргу з-за яе каранёў.

«Мне было вельмі цікава сыграць Чорную Удаву яшчэ раз», — кажа Ёхансан, якая ўвасобіла вобраз расійскай шпіёнкі ў фільме «Жалезны чалавек-2».

«Мсціўцы» маюць падобны сюжэт, заснаваны на серыі коміксаў. Група супергерояў мусіць ратаваць свет ад невядомага ворага.

Скарлет Ёхансан нарадзілася ў 1984 годзе ў сям’і архітэктара Крыстэна Ёхансана і Мелані Слоўн, якая паходзіць з беларускіх яўрэяў.

Найбольш вядомыя ролі Ёхансан выканала ў фільмах «Цяжкасці перакладу», «Чорная архідэя», «Сенсацыя».

Цяпер у фільмаграфіі актрысы болей за 30 фільмаў. Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлі.

https://www.traditionrolex.com/8