https://www.traditionrolex.com/8
<p>У суботу, 21 красавіка, Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ладзіць талаку ў Зембіне па добраўпарадкаванню руін былога дамініканскага касцёла<strong></strong></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У суботу, 21 красавіка, Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ладзіць талаку ў Зембіне па добраўпарадкаванню руін былога дамініканскага касцёла.

Распавядае кіраўнік таварыства Антон Астаповіч:

– Гэта валанцёрская работа па добраўпарадкаванню руін касцёла і тэрыторыі могілак, на якіх стаіць касцёл, сіламі валанцёраў, менавіта сяброў таварыства, гэта ў асноўным людзі, якія ўваходзяць у кіруючыя органы дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Летась грамадскасць Барысаўскага раёна і Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры адстаялі зембінскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які мясцовыя чыноўнікі хацелі пазбавіць статуса помніка. Над рэшткамі касцёла ўзята шэфства, адным з такіх шэфскіх мерапрыемстваў і з’яўляецца суботняя талака.

У Зембіне для ўдзельнікаў талакі будзе арганізаваны канцэртны выступ вядомага барда Зміцера Бартосіка.

Васіль Кроква

https://www.traditionrolex.com/8