https://www.traditionrolex.com/8
<p>Напярэдадні фестываль экскурсаводаў паспяхова прайшоў па ўсёй краіне. Адзінае выключэнне - Гродна – тут фэст назвалі несанкцыянаваным мерапрыемствам і палічылі небяспечным для грамадскага парадку</p>
<p> </p>

Напярэдадні фестываль экскурсаводаў паспяхова прайшоў па ўсёй краіне. Выключэннем стала Гродна – тут фэст назвалі несанкцыянаваным мерапрыемствам і палічылі небяспечным для грамадскага парадку.

Фестываль экскурсаводаў праходзіць ўжо чацвёрты год запар, ён прымеркаваны да Дня аховы помнікаў гісторыі і культуры. Па традыцыі на працягу некалькіх дзён экскурсаводы ладзяць шпацыры па выбітных мясцінах беларускай гісторыі, звяртаючы ўвагу на ўнікальныя аб’екты нашай спадчыны. Сёлета вандроўкі прайшлі нават у зусім малых гарадах і мястэчках — Барані, Жэмыслаўлі, Лагойску, Плешчаніцах і Вілейцы. А вось у Гродне ўсе экскурсіі арганізатарам давялося адмяніць.

Куратар мерапрыемства ў Гродне Таццяна Касатая распавяла, што напярэдадні фэсту, у пятніцу позна ўвечары да экскурсаводаў дадому прыйшлі ўчастковыя міліцыянеры. «Мы не хавалі інфармацыю пра сябе, абвесткі з анонсам экскурсій і дадзенымі гідаў былі размешчаныя ў інтэрнеце. Участковыя прыйшлі і папярэдзілі – мерапрыемства несанкцыянаванае, таму калі не хочаце праблем, нікуды не выходзьце».

Ніякіх дакументаў і пісьмовых папярэджанняў экскурсаводам не далі. Па словах Таццяны, на кожную з экскурсій у наступныя дні прыходзілі па 10–12 чалавек – тыя, хто не паспеў прачытаць абвестку ў інтэрнеце, што фестываль адмяняецца. «Для нашага горада – гэта знакавая падзея. Бясплатныя экскурсія – магчымасць для кожнага чалавека даведацца пра свой горад як мага больш цікавай інфармацыі. На адным з пасяджэнняў старшыня аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма гарвыканкама адзначыў, што вельмі важна развіваць турызм у горадзе, надзяляць увагу краязнаўчым маршрутам. Аднак выходзіць, што ўлады проста ўстаўляюць нам палкі ў колы».

На жаль, нам не ўдалося высвятліць, хто ж аддаў загад участковым папярэджваць экскурсаводаў аб небяспечнасці правядзення экскурсій.

Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей пры ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Георгій Яўчар адмовіўся каментаваць дзеянне ўчастковых міліцыянераў, паколькі пра адмену фестываля даведаўся толькі ад карэспандэнта «ТиО». А начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Уладзімір Сацюк адзначыў, што асабіста ён ніякіх распараджэнняў участковым міліцыянерам не даваў, таму каментаваць правамернасць іхніх дзеянняў не можа.

Спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорта і турызма гарвыканкама Віталь Братанюк кажа, што ўлады не выступаюць супраць падобных мерапрыемстваў. «Ёсць недапрацоўка арганізатараў фестываля. Па Законе «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», яны мусілі падаць у гарвыканкам заяўку на правядзенне фестываля. Ні наш аддзел, ні аддзел ідэалогіі не атрымліваў ніякіх дакументаў. Між тым рэклама ў інтэрнеце і СМІ аб мерапрыемстве праходзіла. Невядома хто прыйдзе на гэты фестываль, таму, напэўна, міліцыя і зацікавілася мерапрыемствам. Мы ўвесь час атрымліваем заяўкі на правядзенне спаборніцтваў, сустрэч, і я нават не памятаю ніводнай адмовы з пачатку 2012 года. Таму арганізатарам фестывалю проста трэба падрыхтаваць дакументы і падаць нам на разгляд», – запэўніў чыноўнік.

Па словах старшыні Беларускай грамадскай арганізацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалая Чырскага, за ўсю гісторыю фэсту такое здарылася ўпершыню. «Напярэдадні фестывалю мы не падалі адпаведны ліст у мясцовыя органы кіравання. У гэтым наша памылка. Аднак ні ў адным іншым горадзе праблем з гэтым не ўзнікала. Спадзяюся, што сітуацыя выправіцца – мы падрыхтуем адпаведную дакументацыю, наладзім кантакт з гродзенскімі чыноўнікамі і атрымаем дазвол на фестываль праз некалькі тыдняў», – адзначыў суразмоўца.

https://www.traditionrolex.com/8