https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзельнікі коннага прабегу з Беларусі ў Еўропу паўтораць шлях Напалеона</p>

Як паведамляе сайт «Навіны Смаргоншчыны»:

25 красавіка з нашага горада стартаваў міжнародны дабрачынны праект, прысвечаны 200-годдзю перамогі над войскамі Напалеона. Ініцыятары і галоўныя арганізатары гэтага цікавага коннага падарожжа з Беларусі да Францыі, аматары даўніны з Нідэрландаў, ставяць на мэце не проста прайсці шляхам, якім Банапарт вяртаўся на радзіму, кінуўшы сваю армію, але нагадаць сучаснікам пра падзеі мінуўшчыны і прыцягнуць фінансавыя сродкі да будаўніцтва аздараўленчага комплексу ў Кобрыне. Менавіта ў Кобрыне доўгі час працуе замежнае прадпрыемства «БелГіхонЮнайтэд», дырэктар якога Георгій Дзмітрук – адзін з ініцыятараў праекта.

Удзельнікі падарожнічаюць па краінах Еўропы на старажытнай брычцы, якую вязе пара коней. У «абозе» ёсць яшчэ тры запасныя кані, праз пэўны час іх мяняюць месцамі. Пабачыць гэты цікавы экіпаж і ўсіх удзельнікаў не ўдалося – коні засталіся ў Літве, а на месца старта – у Смаргонь – прыехалі галоўныя арганізатары: галандскі гісторык і аматар падарожжаў Йост ван Хевел тот Вестервліер, Эрык Ягер, старшыня фонду «Штрыхцін Гіхан», згаданы вышэй Георгій Дзмітрук і дзве журналісткі, якія асвячаюць паход у розных еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі. Фінансуецца праект за кошт саміх падарожнікаў, а таксама з дапамогай дабрачынных укладанняў і спонсарскіх сродкаў. Часткова гэтыя сродкі пойдуць на будаўніцтва Кобрынскага аздараўленчага цэнтра для дзяцей з Чарнобыльскай зоны.

1

Як адзначылі галандскія госці, яны перакананы, што кінуць сваё войска Напалеон вырашыў менавіта ў Смаргоні, таму наш горад і быў абраны стартавым пунктам. У фае райвыканкама для прадстаўнікоў мясцовых і рэгіянальных мас-медыя быў праведзены брыфінг. Але спачатку перад гасцямі выступіў адзін з аўтараў скульптурнай кампазіцыі «Лаўка Напалеона» Валерый Калесінскі, які і прадставіў малую скульптурную форму для цэнтральнага парка Смаргоні. Жарт, што ў нашым горадзе імператар Францыі згубіў свой знакаміты капялюш, знайшоў увасабленне ў праекце: на чыгуннай лаўцы – гэты капялюш, а яшчэ пальчаткі, падзорная труба, кіцель і карта, на якой пазначана наша паселішча часоў Айчыннай вайны 1812 года.

2

Падарожнікі адказалі на пытанні журналістаў і падарылі Смаргонскаму гісторыка-краязнаўчаму музею фотаздымак усіх удзельнікаў гэтага цікавага пахода, рэпрадукцыі карцін на сюжэт паражэння Напалеона ў вайне, а таксама выдадзеную на французскай мове копію дзённіка графа Каленкура (ад’ютанта Напалеона), якая будзе цікавая для краязнаўцаў і аматараў гісторыі.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА

3

***

Как сообщает «Вечерний Брест»:

Участники конного пробега из Беларуси в Европу повторят путь Наполеона

Это будет конный пробег – команда из 12 человек решила проехать в повозке, запряженной лошадьми. Путь проляжет через те места, по которым 200 лет назад, бросив свою армию в г. Сморгони, ехал Наполеон в Париж после поражения в русской кампании. Путь французского императора подробно описал в своем дневнике его адъютант граф Коленкур. Участники проекта повторят этот путь со всеми остановками.

Группа энтузиастов в большинстве своем состоит из граждан Нидерландов, в ее состав входят бизнесмены, журналисты, а также историк из Амстердама, который написал книгу об отступлении Наполеона в 1812-м. Организатором проекта является Эрих Яхор – директор голландского благотворительного фонда «Стихен Дихон».

С белорусской стороны в проекте участвуют представители кобринской фирмы «БелДихон Юнайтед» – предприятия с иностранным капиталом, в настоящее время занимающегося строительством центра для оздоровления белорусских детей, пострадавших в результате Чернобыльской катастрофы. Так что главная цель «наполеоновского» проекта – сбор средств на обустройство центра. Свои благотворительные цели участники пробега будут реализовывать в пути, встречаясь в разных странах с администрацией и бизнес-кругами городов, рассказывая о своем начинании в Кобрине.

Старт конного пробега состоялся 25 апреля в Сморгони и получился торжественным. Участников приветствовал мэр города. Главы проекта с белорусской и голландской сторон передали в дар местному музею книгу графа Коленкура и обещали впредь пополнять «наполеоновскую» экспозицию. Дальнейший путь команды проляжет через Литву с остановками в Вильнюсе и Каунасе, Польшу, Германию и Францию.

Наталья Васюк
https://www.traditionrolex.com/8