https://www.traditionrolex.com/8
<p>На думку краязнаўцы Эдварда Злобіна, аўтара публікацый і зборнікаў па гісторыі Піншчыны, у Пінску не хапае сувенірнай прадукцыі</p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Сёлета сталіца Палесся Пінск адзначыць 915-годдзе. Традыцыйна Дзень горада адсвяткуюць увосень, бо ўпершыню горад прыгадваецца ў летапісах 5 лістапада 1097 года.

На думку краязнаўцы Эдварда Злобіна, аўтара публікацый і зборнікаў па гісторыі Піншчыны, у Пінску не хапае сувенірнай прадукцыі. Шэраг якасных сувеніраў у Пінску быў выраблены толькі напярэдадні яго 900-годдзя:

– Да 900-годдзя «Белпоштай» быў выпушчаны спецыяльны канверт з маркай, на якім у дзень святкавання ставілі сімвалічную пячатку. З найбольш значных друкаваных выданняў можна адзначыць невялікі фотаальбом з відамі старога Пінска, падрыхтаваны Святланай Адамовіч. 

Краязнаўца таксама адзначае, што варта выпусціць фотаальбомы прынамсі таго Пінска, які яшчэ быў у недалёкім мінулым, бо за апошняе дзесяцігоддзе горад вельмі змяніўся. Чакаецца, што да 915-годдзя павінна быць скончана будаўніцтва дарогі ў напрамку Століна, якая «прайшлася» па гістарычных забудовах.  

Юрась Палескі

https://www.traditionrolex.com/8