https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлета фэст «Хавайся ў бульбу!» адбываецца на турыстычнай базе «Хімік» у 35 кіламетрах ад Гродна ля возера Белае. Але ў самім горадзе на Нёмане прайшоў парад байкераў з удзелам больш за 400 матацыклаў</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

У Гродне праходзіць VІІІ Міжнародны рок-байк-фэст «Хавайся ў бульбу!», у якім прымаюць удзел байкеры амаль з усёй постсавецкай прасторы, а таксама з Польшчы і Германіі.

Сёлета фэст «Хавайся ў бульбу!» адбываецца на турыстычнай базе «Хімік» у 35 кіламетрах ад Гродна ля возера Белае.

Але ў самім горадзе на Нёмане прайшоў парад байкераў з удзелам больш за 400 матацыклаў.

У праграме фэсту прэзентацыя фотапраекта «Партрэт байкера» аўтарства Сяргея Марозава, боды-арт, атракцыёны для дзяцей і дарослых, конкурсы, звязаныя з матацыкламі, разлічаныя як на саміх байкераў, так і наведвальнікаў фэсту.

1

2

3

4

5

Пад час фэсту ўвечары адбываюцца рокавыя канцэрты. Сярод выканаўцаў гурты Sciana, Rolliks, Klan, Drum Ecstasy, «Дай дорогу» і іншыя. Галоўная мэта фэстывалю «Хавайся ў бульбу!» – магчымасць для байкераў розных краін сустрэцца з сябрамі, разам правесці вольны час.

Вацлаў Галімскі

***

Лидер Drum Ecstasy Филипп Чмырь отмечает в своем микроблоге:

Вернулись после концерта на байк-фестивале «Хавайся ў бульбу!» уставшие, но очень довольные, вломили так вломили, и прием как всегда на Гродненщине... Ну, и наконец, перешли от слов к делу – попробовали одну песню с Alexander Pomidoroff, вроде класс.

https://www.traditionrolex.com/8