https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлетнія Шведска-беларускія літаратурныя чытанні, якія традыцыйна ладзіць Марыя Сёдэрберг пры падтрымцы Шведскага Інстытута, Дзяржаўнай рады па культуры Швецыі і Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, стартуюць 16 мая і будуць прысвечаны Адаму Міцкевічу</p>

Як паведамляе Пасольства Швецыі ў Мінску:

Сёлетнія Шведска-беларускія літаратурныя чытанні, якія традыцыйна ладзіць Марыя Сёдэрберг пры падтрымцы Шведскага Інстытута, Дзяржаўнай рады па культуры Швецыі і Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, стартуюць 16 мая і будуць прысвечаны Адаму Міцкевічу.

Літаратурнае падарожжа распачнецца ў Мінску, а затым пройдзе па мясцінах, звязаных з імем вялікага паэта Адама Міцкевіча. У літаратурных імпрэзах возьмуць удзел шведскія пісьменніцы Анэлі Юрдаль, Ліна Экдаль, Сара Люндберг, Кайса Эберг Ліндстэн. Беларусь прадставяць Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Ірына Багдановіч і Аксана Спрынчан.

Праграма Шведска-беларускіх чытанняў-2012:

17 мая, г. Бяроза

11.00–13.00: Семінар, прысвечаны творчасці Адама Міцкевіча. Мадэратар – Ірына Багдановіч (Дзіцяча-юнацкі сацыяльна-эстэтычны цэнтр, вул. Леніна, 104).

18.00–20.00:  Вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Алеся Разанава, Святланы Алексіевіч і Ірыны Багдановіч. Вядучая — паэтка Аксана Спрынчан (зала аддзела культуры райвыканкама, вул. Кастрычніцкая, 29).

18 мая, Брэст

16.00–17.00: Сустрэча шведскіх літаратарак Сары Лундберг і Кайсы Эберг Ліндстэн з маладымі чытачамі (Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва, вул. Куйбышава, 32).

16.00–17.00: Літаратурны семінар «Формула творчасці: час і слова» з удзелам Алеся Разанава і Святланы Алексіевіч. Мадэратар — Генадзь Праневіч (Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, бульвар Касманаўтаў, 48).

18.00–18.45: Конкурс юнацкай паэзіі.

19.00—20.30:  Вечарына з удзелам шведскіх і беларускіх літаратараў: Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль, Сары Лундберг, Алеся Разанава, Святланы Алексіевіч і Ірыны Багдановіч. Вядучая — Аксана Спрынчан.

cover2012

У рамках падарожжа 20 мая а 16 гадзіне таксама пройдзе літаратурны вечар у Кракаве (Польшча) па адрасе: Nordic House, ul. Sw. Anny 5. У імпрэзе возьмуць удзел шведскія пісьменнікі, а таксама польскі паэт, літаратурны крытык і празаік Адам Загаеўскі і беларускія паэты Алесь Разанаў і Марыя Мартысевіч. Вядучы — Ежы Ільг.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

https://www.traditionrolex.com/8