У Глыбокім няма грошай на перайменаванне вуліц

16.05.2012 - Новости

У Глыбокім няма грошай на перайменаванне вуліц

Нагадаем, напачатку года глыбачане звярнуліся з просьбай да мясцовых улад, каб цэнтральным вуліцам горада вярнулі гістарычныя назвы

Нагадаем, напачатку года глыбачане звярнуліся з просьбай да мясцовых улад, каб цэнтральным вуліцам горада вярнулі гістарычныя назвы

Так, у звароце на імя старшыні райвыканкама Алега Морхата прагучала прапанова перайменаваць вуліцу Леніна ў Замкавую, вуліцу Маскоўскую – у Мінскую або Докшыцкую, а вуліцу Савецкую назваць Беразвецкаю.

На адзін са зваротаў мэр адказаў, што падтрымлівае ідэю перайменавання вуліцы Леніна ў Замкавую, аднак лічыць гэта немагчымым з-за вялікіх выдаткаў на перайменаванне. Морхат палічыў немэтазгодным змяняць і назву плошчы 17-га Верасня. На ягоную думку, большасць глыбачан пазітыўна ставіцца да назвы, бо яна нагадвае пра падзеі «ўз’яднання» БССР і Заходняй Беларусі.

Намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Галіна Унуковіч тлумачыць, што вярнуць вуліцам старыя назвы дорага нават для фізічных асоб. «Трэба будзе змяняць рэгістрацыю ў пашпарце, дакументы на аўтамабіль... Кожнаму грамадзяніну гэта выльецца ў суму каля пяці базавых велічынь (500 тысяч рублёў. – Заўв. аўт.), заплаціць за новую вывеску – яшчэ 70 тысяч рублёў. А для юрыдычных асоб – гэта яшчэ даражэй, ім жа трэба будзе ўсё перарэгістраваць. Таму вяртаць назвы мы не будзем. Дый чаму мы павінны адмаўляцца ад вуліцы Леніна? Гэта ж таксама наша гісторыя! Таму перайменавання не будзе, але новым вуліцам мы стараемся даваць імёны беларускіх славутасцяў. Напрыклад, вуліца Ігната Буйніцкага»...

У Глыбокім захавалася адна са сцен колішняга замка Радзівілаў. На гэтым месцы бізнесмен вырашыў зрабіць кавярню. Па патрабаванні Міністэрства культуры сцяну захавалі, але назва кавярні – «Каліфорнія» –  ніяк не стасуецца з гісторыяй горада.

«Назва кафэ была зарэгістравана 10 год таму, тады яшчэ не было такога разумення сваёй гісторыі, развіцця турызму ў горадзе, – тлумачыць спадарыня Унуковіч.  –  А цяпер нам ужо складана ўгаварыць гаспадара, які, дарэчы, па нацыянальнасці – грузін, каб ён змяніў назву. Яму ж трэба перарэгістраваць усе статутныя дакументы! Аднак зараз мы адсочваем, каб назвы кавярняў адпавядалі статусу і гісторыі горада. Напрыклад, у цэнтры Глубокага на месцы былога кафэ «Спэйс» зараз – «Стары горад».

Дарэчы, «Каліфорнія» знаходзіцца на той самай вуліцы Леніна. І гэта адна з самых запатрабаваных маладзёжных кавярняў у горадзе.

Глыбокае

Цікава, што большасць гістарычных назваў вуліц у 1990-я гг. была вернутая ў Маладзечне. Колішняя Камуністычная вуліца стала Бэзаваю, Савецкая – Віленскаю, Дзяржынскага – Вольнаю, а галоўны праспект завецца Вялікім Гасцінцам, хоць за савецкім часам насіў імя Леніна. У гэтым вялікая заслуга вядомага дэмакрата – мэра горада Генадзя Карпенкі. Ён быў першым кіраўніком Маладзечна пасля абвяшчэння Беларуссю незалежнасці, і пры ім горад пачаў інтэнсіўна развівацца.

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

17.05.2012 11:38
Anonymous
ответить

.. як праспекты ў мінску змяніць - то чыхаць хацелі на праблемы, а гэта кранула на неклькі парадкаў больш і фіз асобаў і юр асобаў - і нешта ўсё разрулілі... а тут плёвая справа ў мястэчку з добра захаванай архітэктурнай спадчынай вярнуць гістарычныя назвы - о тут жа такія грошы! аяяяй! так пра людзей і пра фірмы думаюць!! паўсюдная бюракратычная хлусьня і падвоеныя стандарты, абыякавасць да лагічных прапаноў, безініцыятыўнасць і страх іерархічнай лесвіцы - гэта сутнасць нашых райвыканкамаў..

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах