https://www.traditionrolex.com/8
<p>Ініцыятарам далучэння да міжнароднай акцыі і правядзення такога свята выступіў Брэсцкі музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцей. Гэтым разам «Ноч музеяў» была прысвечана 200-годдзю вайны 1812 года<strong></strong></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Ініцыятарам далучэння да міжнароднай акцыі і правядзення такога свята выступіў Брэсцкі музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцей. Гэтым разам «Ноч музеяў» была прысвечана 200-годдзю вайны 1812 года.

У час акцыі была адкрыта выстава з экспанатаў прыватнай калекцыі «1812 год у артэфактах», брэсцкі гарадскі аркестр зайграў музыку тых часоў, была арганізавана спецыялізаваная выстава кніг па дадзенай тэматыцы і інш.

«Ноч музеяў» – гэта міжнародная акцыя, але ў кожнай краіне яна мае свае асаблівасці», – распавяла галоўны арганізатар «Ночы музеяў» у Брэсце Ірына Тарыма:

Акцыя, якую праводзіць наш музей, кожны раз непаўторна звязана з гісторыяй і культурай нашага краю. Я думаю, у Еўропе «Ноч музеяў» адзначаюць з большым размахам. Яна праводзіцца не ў адным музеі горада, а ў некалькіх ці ва ўсіх адразу. Для гэта павінны быць створаны адпаведныя ўмовы. Найперш павінен хадзіць транспарт увечары і нават ноччу, каб акцыя, сапраўды, магла цягнуцца больш, чым да поўначы. У нас у Брэсце гэтага пакуль што няма. Я думаю, праз год-два да нас далучацца і другія музеі і нейкае рашэнне будзе знойдзена.

1

2

3

«Для «Ночы музеяў» Брэсцкі абласны краязнаўчы музей прадаставіў унікальныя экспанаты. Гэта так званыя экскурсіі аднаго дня, то бок такое багацце ў адным месцы можна пабачыць толькі раз на год», – адзначыла Ірына Тарыма.

4

5

6

Для Брэста такая акцыя стала ўжо традыцыйнай і прайшла ў трэці раз.

Аліса Поль

Фота  аўтара

https://www.traditionrolex.com/8