https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дзе і як будзе жыць экзатычная фаўна Паўднёвай Амерыкі?</p>

Як паведамляе партал Citydog.by:

У Чыжоўскім заапарку актыўна будуюць экзатарыум. А з даўгачаканым прытулкам для пінгвінаў мінская мэрыя вырашыла пакуль пачакаць. 

Чыжоўскі заапарк ператвараецца ў вырай не толькі для мінчан, але і для экзатычных жывёл. На чарзе экзатарыум (новы стары праект заапарка, анансаваны яшчэ ў 2004 годзе) – вялікі і складаны па тэхнічнай арганізацыі трапічны павільён.

Відаць, што самае важнае ў чыжоўскім экзатарыуме – амаль натуральныя ўмовы жыцця жывёл Паўднёвай Амерыкі. Мінімум сетак, агароджы і рвы, якія будуць аддзяляць наведвальнікаў ад тэрарыумаў і акварыумаў. У павільёне будзе падтрымлівацца трапічны клімат – з адпаведным паветрам, вільготнасцю, раслінамі. 

Цяжка сказаць, ці можна яшчэ здзівіць мінчан капібарамі, тапірамі, рознымі відамі папугаяў, малпаў і рыбак.

Але зразумела: 8-метровы вадаспад (гэта блізка да 3-павярховага дома) экзатарыума стане «завлекалочкой» нават для тых, хто заязджае ў Чыжоўку гады ў рады, і хаця б часовай заменай пінгвінам, якіх мы чакаем у Мінску ужо некалькі год.

– Летам у нашых планах пакрыць экзатарыум шкляным купалам, – кажа дырэктар Мінскага заапарка Юрый Рабаў. – Цалкам аб’ект будзе здадзены ў 2013 годе. Паралельна праектуецца і пінгвінарыум. Магчыма, яго будаўніцтва пачнецца ўжо ў наступным годзе.

Так што пінгвіны ў Мінск прыедуць, але пазней.

zoo1

Экзатарыум, над якім з'явіцца шкляны купал дыяметрам 36 м і максімальнай вышынёй 12 м, праектаваўся ў «Мінскпраекце» некалькі год.


https://www.traditionrolex.com/8