https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro-div">Фотавыстава з транскантынентальнага падарожжа аўтастопам «З табурэтам праз кантыненты» адкрыецца ў Вілейцы ў зале выстаў краязнаўчага музея 5 чэрвеня. За 365 дзён падарожнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Швецыі адолелі каля 30 тысяч кіламетраў. Асноўны спосаб перамяшчэння – аўтастоп</div>
Фотавыстава з транскантынентальнага падарожжа аўтастопам «З табурэтам праз кантыненты» адкрыецца ў Вілейцы ў зале выстаў краязнаўчага музея 5 чэрвеня.

За 365 дзён падарожнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Швецыі адолелі каля 30 тысяч кіламетраў. Асноўны спосаб перамяшчэння – аўтастоп, піша «Рэгіянальная газета»

Падарожжа пачалося ў 2010 годзе ў Нью-Ёрку і скончылася ў самым паўднёвым горадзе свету Ушуаі.

Сярод удзельнікаў экспедыцыі – віляйчанка Аўгіня Манцэвіч.

1

Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў раскажуць аб буднях і святах, якія яны перажылі ў дарозе. Пакажуць кароткі відэафільм аб вандроўцы, праспяваюць песні, што былі ўсю дарогу з імі.

2

Выстаўка ўжо прайшла ў Мінску і Варшаве.

Пачатак імпрэзы ў 18.00.

https://www.traditionrolex.com/8