https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дэвізам «Тата, мама плюс я – турысцкая сям'я» кіраваліся ўдзельнікі народнага сямейнага клуба «Востраў разумення» ў час сваёй чарговай сустрэчы, якая адбылася на сонечнай палянцы ля дэндрапарка</p>

Як паведамляе «Веснiк Глыбоччыны»:

Дэвізам «Тата, мама плюс я – турысцкая сям'я» кіраваліся ўдзельнікі народнага сямейнага клуба «Востраў разумення» ў час сваёй чарговай сустрэчы, якая адбылася на сонечнай палянцы ля дэндрапарка.

Паказаць свае паходныя ўменні і навыкі сабраліся сем’і Любоза, Лук’янёнкаў, Зайкоўскіх, Баравік, Бука, Хайноўскіх, Будзіч, Міхалевічаў.

Пакуль моцная палова шукала неабходнае начынне для паходнага кастра і «здабывала» агонь, жанчыны і дзеці як маглі ладзілі «жыллё»: хто парадай, хто няўпэўненым дзеяннем, а хтосьці – цікаўным позіркам.

1

І калі ўжо касцёр шугаў высокім полымем, а палатка красавалася на палянцы, сем’і, падзяліўшыся на дзве каманды «Рукзак» і «Кацялок», пачалі турыстычныя спаборніцтвы.

2

І дзеці, і дарослыя пераадольвалі перашкоды: «балота» па «купінах», тунель, спрабавалі трапіць у цэль, правяралі свае веды, адказваючы на пытанні турыстычнай віктарыны.

3

Конкурс на лепшае выкананне  паходнай песні стаў яркай заключнай кропкай спаборніцтваў, але не ўсяго мерапрыемства.

5

Пасля таго як дырэктар раённага інфармацыйна-турысцкага цэнтра Ала Вярцінская падвяла вынікі і ўручыла ўзнагароды ўдзельнікам-пераможцам (а перамагло, канешне ж, сяброўства), сем’і проста разам адпачывалі на прыродзе.

6

Мужчыны на кастры смажылі каўбаскі ад Глыбоцкага мясакамбіната.  Жанчыны накрывалі на «стол». Дзеці гушкаліся на самаробных арэлях, гулялі ў мяч, атрымаўшы карысныя падарункі ад дактароў-прадпрымальнікаў Шчэбета і Міхалевіча.

4

Адным словам, хораша пасядзелі, душэўна адпачылі.

8

Алена Хайноўская

https://www.traditionrolex.com/8