https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёння, 5 чэрвеня, гродзенская турфірма «Мерцана» распачынае цыкл вечаровых экскурсій па вячэрнім Гродне. Усіх жадаючых чакае 7 цікавых экскурсій</p>
Сёння, 5 чэрвеня, гродзенская турфірма «Мерцана» распачынае цыкл вечаровых экскурсій па вячэрнім Гродне. Усіх жадаючых чакае 7 цікавых экскурсій, - піша «Твой стыль».

«Гродна кіна-тэатральны». Сёмы цуд свету прываблівае гледачоў гульнёй актораў, спецэфектамі, рознага роду атракцыёнамі. У пачатку ж мінулага стагоддзя кіно з’яўлялася цудам развіцця тэхнікі і навукі. Якія фільмы тады глядзелі, у якія кінатэатры хадзілі гродзенцы – усё гэта ў межах дадзенай экскурсіі.

«З гісторыі гродзенскай чыгункі». Першай чыгункай, пракладзенай на беларускай зямлі, была чыгунка на ўчастку Парэчча – Гродна, якая з'яўляўлася часткай чыгуначнай магістралі Пецярбург – Варшава, здадзенай у выкарыстанне ў 1862 годзе, 150 год таму.

«Страчаная спадчына».  У час экскурсіі можна даведацца пра тое культурнае асяроддзе, якое, на жаль, не вытрымала выпрабаванні часам, але з’яўляецца для нас каштоўным, – Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, ратуша, касцёл бернардзінскага жаночага манастыра і інш.

«Гродзенскі трохкутнік». Экскурсія будзе складацца з успамінаў В. Быкава, А. Карпюка і Б. Клейна, якія ў 60-я гады ХХ ст. стварылі ў Гродне своеасаблівы клуб вальнадумцаў, «шасцідзясятнікаў».

«Старыя могілкі Гродна». Экскурсанты даведаюцца не толькі пра выбітных асоб, якія пахаваны на старых гродзенскіх могілках, але таксама пра асаблівасці пахавальных абрадаў, традыцыі ўсталявання помнікаў.

«Вандроўка па Гарадніцы» – гэта шпацыр па вуліцы Раскоша, па Швейцарскай даліне… У час вандроўкі можна будзе даведацца пра дзейнасць знакамітага гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза, прафесара Жана Эмануіла Жылібера і архітэктара Джузэпэ Сака.

«Вуліца Чырвоных ліхтароў». Вы пазнаёміцеся з тым, як працавалі «начныя матылькі» у старым Гродне. Пра самую экстравагантную экскурсію распавядае Ганна Шарэнда, намесніца дырэктара ТАА «Мерцана» :

– У экскурсіі распавяду пра тое, як узніклі і развіваліся даходныя дамы ў Гродне. Пра сучасны рэстаран «Беласток», ранейшы гатэль, пра вуліцу Тэльмана, дзе зараз ў адным з даходных дамоў знаходзіцца КДБ. Вельмі хацелася б пра сучасных прадстаўніц што-небудзь расказаць, але, на жаль, знаёмых такіх няма.

Вядома, што паслугамі гродзенскіх даходных дамоў карысталіся не толькі жыхары горада, але і яго госці. Па гораду ходзіць легенда, што некаторы час у сучасным будынку рэстарана «Беласток» некаторы час жыў кайзер Германіі Вільгельм ІІ і будучы амерыканскі прэзідэнт Эйзэнхаўэр.

 

https://www.traditionrolex.com/8