https://www.traditionrolex.com/8

Як паведамляе «Звязда»:

Тры гады таму ТАА «Агракамбінат «Дзяржынскі» распачаў на плошчы ў 500 гектараў маштабны праект — будаўніцтва цэнтра экалагічнага турызма «Станькава». Адметна, што ён узводзіцца за кошт прыбытку прадпрыемства. Тое, што тут ужо створана, сапраўды ўражвае.

У 1939 годзе менавіта па тэрыторыі аб'екта праходзіла мяжа паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю. Тагачасную атмасферу найлепшым чынам перадае ваенна-гістарычны комплекс «Мінскі ўмацавальны раён». Ёсць тут і пагранічная застава, і мытня, і цягнікі — савецкі і нямецкі, якія перасякаюць мяжу.

Адноўлены таксама акопы часоў Вялікай Айчыннай вайны, лінія абароны, дзоты. На спецыяльнай пляцоўцы — тэхніка і ўзбраенне: легендарныя «кацюшы», гаўбіцы, танкі. Паводле ўспамінаў партызан-ветэранаў створаны зямлянкі — штабная і камандзірская, і нават майстэрня па рамонце зброі і лазня.

Комплекс выклікае непадробную цікавасць у наведвальнікаў, а маладажоны пасля роспісу прыязджаюць сюды ўскласці кветкі...

Падсілкавацца наведвальнікі могуць у палатцы, разлічанай на 130 чалавек, але ў хуткім часе адчыніць дзверы рэстаран на 100 месцаў. А вось жыць можна ў індывідуальных доміках, выкананых у нацыянальным стылі ды з айчынных матэрыялаў.

5-13l

Асаблівасць праекта ў тым, што яго арганізатары ўмела спалучаюць прыродныя багацці Беларусі і культурную, гістарычную спадчыну тутэйшых мясцін. І на гэтай аснове ствараюць не проста забаўляльны комплекс, а сапраўдны цэнтр патрыятычнага, гістарычнага, экалагічнага выхавання.


https://www.traditionrolex.com/8