https://www.traditionrolex.com/8
<p>У межах хостэл-буму ў Менску адчыніўся шосты па ліку бюджэтны прытулак. Больш не прыйдзецца знаёміць замежных гасцей з транспартнай інфраструктурай горада – хостэл пад назвай Viva месціцца непадалёк вакзала</p>

У межах хостэл-буму ў Менску адчыніўся шосты па ліку бюджэтны прытулак. Больш не прыйдзецца знаёміць замежных гасцей з транспартнай інфраструктурай горада – хостэл пад назвай Viva месціцца непадалёк вакзала.

34mag зацанілі свежы рамонт.

Хостэл Viva месціцца па адрасе вул. Жукоўскага, 4. Гэта 10 хвілін пешшу ад чыгуначнага вакзалу і столькі ж – ад станцыі метро «Інстытут культуры». Размешчаны ён на першым паверсе шматпавярховіка. Раней тут быў медыцынскі цэнтр, а потым цырульня. Менавіта ў часы агоніі апошняй тут удала пастрыгся заснавальнік хостэла Сяргей: даведаўся, што памяшканне вызваляецца, і хуценька дамовіўся з уласнікамі пра арэнду.

У Сяргея і яго жонкі Зоі ўжо ёсць досвед працы ў гэтым бізнесе – яны былі аднымі з заснавальнікаў хостэла Jazz. «Аднак з цягам часу хочацца цалкам свайго», – распавядае Сяргей. Таму пры першай магчымасці пара знайшла памяшканне, зрабіла рамонт і пачала прымаць гасцей. Першыя пастаяльцы знаходзілі іх праз сацыяльныя сеткі – група «ВКонтакте» з 3,3 тыс. удзельнікаў засталася ў спадчыну ад хостэла Jazz.

hosts

Першымі кліентамі была пара беларусаў, што прывезла інтэрнацыянальную тусу сяброў на сваё вяселле. Пару дзён таму спыняўся амерыканскі гурт Eyes Set To Kill. Па чутках, нават рэпера Everlast сёння сюды хацелі ўладкаваць. Карацей, амаль афіцыйны прытулак клуба Re:public.

Хостэл разлічаны на 24 чалавекі. Два пакоі на чатыры асобы, адна – на шэсць асобаў і адзін рум дзесяцімясцовы. У кожным нумары рукамыйнік і тэлевізар. На ўсіх – дзве ванныя. Ёсць невялікая кухня з бясплатнай гарбатай і кавай, столікі ў лобі. «Насупраць піцэрыя і два супермаркеты, можна купляць ежу і штосьці гатаваць», – апавядае адміністратар Ірына падчас экскурсіі.

viva

Вядома, ёсць wi-fi, настольныя гульні і ў якасці бонуса X-box – што асабліва зацанілі юныя спартоўцы. Памятаючы пра асаблівасці нацыянальнага надвор’я, арганізатары прыдбалі парасоны – іх можна замовіць за невялікую плату.

Стваральнікі абяцаюць, што гэта будзе самы танны хостэл сталіцы – 10–12 еўра за месца. «Калі справы пойдуць добра, тут у гэтым і суседніх дамах пустуюць памяшканні – будзем развівацца», – кажа Сяргей.

viva_hostel_minsk

https://www.traditionrolex.com/8