https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фарты гарадзенскай крэпасці ахопліваюць горад паўкальцом, але многія гараджане нават не ведаюць пра іх існаванне.  Да некаторых фартоў можна даехаць на ровары, што мы і зрабілі</p>

Фарты гарадзенскай крэпасці ахопліваюць горад паўкальцом, але многія гараджане нават не ведаюць пра іх існаванне.  

Да некаторых фартоў можна даехаць на ровары, што мы і зрабілі невялікай кампаніяй, паведамляе "Твой Стыль".

Нашае падарожжа працягнулася ўсяго некалькі гадзін і ахапіла два фарты, што знаходзяцца побач з горадам: гэта форт №8 і парахавы пограб фарта №7. Здавалася б, што новага  нам могуць распавесці гэтыя бетонныя глыбы, што засталіся з 1-й Сусветнай вайны?

1

Аднак самай першай нечаканасцю для нас было тое, што каля фарта №8 ідзе вялікая вырубка лесу і завалы бярвення адразу нагадалі мне пра сібірскія лесапавалы, дзе працавалі калісьці зняволеныя.

Восьмы форт каля вёскі Гібулічы – каменны іспалін, які будаваўся ў 1913-1915 гг.  расейскім інжынерам-палкоўнікам Віктарам Патрэсавым, – зараз знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане.

Каменныя глыбы раскіданыя на адлегласці болш за 100 метраў пасля выбуху, які зрабілі расейскія войскі пры адступленні падчас Першай сусветнай вайны. На сённяшні момант захаваўся толькі правы бруствер фарта з ўваходам, які вельмі ўражвае. На гэтым каменным ўваходзе і па ўсёй даўжыні часткі крэпасці ладзяць свае трэніроўкі спелеолагі і альпіністы, што прыяджаюць сюды з усёй Беларусі.

2  

Амаль гадзіну мы аглядалі камяні і падземныя галерэі фарта з надзеяй знайсці нейкія ўспаміны пра вайну, што адбылася тут амаль сто год таму.

Другой кропкай нашага маршруту быў парахавы склад фарта №7. Сам форт знаходзіцца ў вёсцы Малая Альшанка, а парахавы склад – у полі. З дарогі можна падумаць, што зялёная  выспа пасярод поля – проста нейкі ўзгорак. Аднак гэты ўзгорак, што парос дрэвамі – таксама кавалкі бетону, што пакінула нам амаль стогадовая гісторыя.

3



https://www.traditionrolex.com/8