https://www.traditionrolex.com/8
<p>У часе гульні хлопцам і дзяўчатам з 5-ці гарадзенскіх дружынаў трэба было прайсці свой шлях у заблытаным лабірынце з 27 ўзроўняў. Большая частка лабірынта – гэта цяжкія выпрабаванні: падземная частка ракі Гараднічанкі, фарты гарадзенскай крэпасці, закінутыя забудовы ў розных частках Гарадзенскага раёна</p>
Гульню пад назвай «Лабірынт», што адбывалася ў мінулыя выходныя на гарадзенскім гульнявым праекце, першымі прайшла каманда пад назвай «Артур Піражкоў», паведамляе "Твой стыль".

У часе гульні хлопцам і дзяўчатам з 5-ці гарадзенскіх дружынаў трэба было прайсці свой шлях у заблытаным лабірынце з 27 ўзроўняў. Большая частка лабірынта – гэта цяжкія выпрабаванні: падземная частка ракі Гараднічанкі, фарты гарадзенскай крэпасці, закінутыя забудовы ў розных частках Гарадзенскага раёна.

Апроч гэтага ў гульні прысутнічалі і цікавыя каардынацыйныя заданні, рашэнні на якія трэба было шукаць у інтэрнэце. Пра гульню распавядае капітан каманды «Артур Піражкоў» Яўген Алейнік:

– Гульня вельмі спадабалася. Можна сказаць «зайшла». Былі вельмі добрыя і зразумелыя заданні. А наша перамога звязана з збалансаванасцю палявых экіпажаў і каардынацыйнага цэнтра. Адзінай нашай праблемай падчас гульні былі фарты гарадзенскай крэпасці. Сам форт (а гэта быў форт №7) мы знайшлі, але доўга шукалі ўваход у яго. Дарэчы, гэтая перамога каманды стала першай больш чым за тры гады існавання ў праекце.

1

А гарадзенскіх аматараў экстрэмальных гульняў ў бліжэйшыя выходныя чакае гульня па горадзе на іншым гарадзенскім праекце  пад назвай «Навука аб правільным мышленні».

https://www.traditionrolex.com/8