https://www.traditionrolex.com/8
<p>Стаўшы ўжо традыцыйным раённы маладзёжны турыстычны злёт у чарговы раз сабраў сваіх прыхільнікаў у лясным масіве аг.Пагранічны</p>

Стаўшы ўжо традыцыйным раённы маладзёжны турыстычны злёт у чарговы раз сабраў сваіх прыхільнікаў у лясным масіве аг.Пагранічны.

28-30 чэрвеня, на тры дні пакінуўшы свае працоўныя кабінеты і камфортныя хатнія ўмовы, маладыя людзі з прадпрыемстваў і арганізацый раёна акунуліся ў жыццё сапраўдных турыстаў. Ночы ў палатцы, ежа, прыгатаваная на кастры, і цэлы шэраг спартыўных выпрабаванняў, якія чакалі на працягу ўсіх дзён турзлёту, – гэта сапраўдная рамантыка для моцных духам і целам, паведамляе "Берестовицкая газета".

А такіх маладых людзей, як аказалася, на Бераставіччыне нямала. Сёлета ўдзел у турыстычным злёце прынялі 12 каманд: іх прадставілі практычна ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (за выключэннем АФ “Стары Дворац”), ААТ “Бераставіцкая ПМК-141”, ЦРБ, аддзел адукацыі райвыканкама і Бераставіцкі РЭС.
Надвор’е, якое перад гэтым палохала турыстаў дажджамі і прахалодай, стабілізавалася і падарыла на час мерапрыемства цёплыя і сонечныя дні.

1

2

3

4

Першы дзень турзлёту каманды распачалі спаборніцтвамі па валейболе, перацягванню каната, гульнёй “Гарады”, вечарам іх чакаў яшчэ конкурс “Быт турыста” з прадстаўленнем жартоўнага турыстычнага меню.

6

7

9

Другі дзень турыстычнага злёту быў яшчэ больш насычаным і цікавым. Каманды чакалі спаборніцтвы па падняццю гіры, падцягванню, дартсу, распілоўцы бервяна, турыстычная паласа перашкод і конкурс турыстычнай песні.

https://www.traditionrolex.com/8