https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларускае Купалле ў Белавежы – гэта ўжо традыцыя. Тысячы людзей сабраліся тут, каб паслухаць выступы беларускіх калектываў, але з традыцыяй купальскай ночы гэтае свята мае не шмат супольнага</p>

Беларускае Купалле ў Белавежы – гэта ўжо традыцыя. Тысячы людзей сабраліся тут, каб паслухаць выступы беларускіх калектываў, але з традыцыяй купальскай ночы гэтае свята мае не шмат супольнага, паведамляе Радыё Рацыя.

Адзіная дзяўчына, якая з’явілася на мерапрыемстве ў сапраўдным купальскім вянку, Наталля Бяляўская з Нараўкі, з сумам канстатуе факт адыходу традыцыі і значэння гэтай ночы.

– Гэта паганская традыцыя. Сёння яна зусім іншая, чым на пачатку ХХ стагоддзя. Няма ўжо тых песень і тых людзей, якія сапраўды ведалі, як трэба святкаваць. Таму мы сёння толькі стараемся працягваць гэтую традыцыю. Атрымліваецца па-рознаму. Я стараюся гэта рабіць як найлепш.

Святкаванні Купалля ў Белавежы пачаліся парадам музычных калектываў. Апоўначы на ваду былі пушчаны кветкавыя канструкцыі, якія сімвалізавалі купальскія вянкі. Мерапрыемства завяршыла дыскатэка.

Наталля Герасімюк

https://www.traditionrolex.com/8