https://www.traditionrolex.com/8
<p>Так называецца выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі Любанскага музея традыцыйных  народных  промыслаў  і  рамёстваў. На ёй  прадстаўлена больш сотні тэкстыльных  лялек, якія  ў нашых  продкаў  былі не толькі дзіцячымі  забаўкамі,  але  і  надзейнымі  абярэгамі  ад  ліхога вока і хвароб<strong> </strong></p>

Так называецца выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі Любанскага музея традыцыйных  народных  промыслаў  і  рамёстваў. На ёй  прадстаўлена больш сотні тэкстыльных  лялек, якія  ў нашых  продкаў  былі не толькі дзіцячымі  забаўкамі,  але  і  надзейнымі  абярэгамі  ад  ліхога вока і хвароб.

Гісторыя ўзнікнення ў славянскай культуры народнай тэкстыльнай лялькі пачынаецца ў глыбокай старажытнасці, з часоў паганства, калі людзі верылі, што  звычайны скрутак тканіны валодае магічнай сілай, паведамляе «Мінская праўда».

Лялькі рабіліся з кавалкаў ношанага бацькоўскага адзення. Нашы продкі лічылі, што адзенне акумулюе жыццёвую сілу, станоўчую энергію гаспадара. Таму і лялькі атрымліваліся не толькі мяккімі і цёплымі навобмацак, а і напоўненымі дабрынёй, любоўю, клопатам аб тым, каму яны адрасаваліся.

Пры вырабе лялек нельга было карыстацца ні нажніцамі, ні іголкай. Каб жыццё было «не рэзанае і не колатае», тканіну рвалі, а дэталі фармавалі і злучалі між сабой з дапамогай розных нітак, вяровачак, тасёмак, якія завязвалі на няцотную колькасць вузельчыкаў. Лялькі трэба было майстраваць правільна адразу — не перапыняючыся і не перарабляючы: паўторныя  дзеянні перакрэслівалі першыя і паз­баўлялі  выраб магічнай сілы.

Каб надзяліць ляльку магічнай сілай, у некаторых выпадках чыталі спецыяльную  замову, якую  іншы  раз  трэба  было  паспець  не збіваючыся закончыць, пакуль выконваецца  лялька.  Меліся  і  лялькі, выраб якіх патрабаваў маўчання. Кожнай быў  уласцівы  свой  памер, свая тэхналогія  выканання.

Лялькі рабіліся амаль на  ўсе  выпадкі  жыцця.  Для  дзіцячых гульняў прызначаліся лялькі «Зайчыкі на пальчыкі», куваткі, мотанкі. Надзейным сродкам  ад  дзіцячых  слёз  была  лялька  «Уцешніца». Яе даставалі, калі малое пачынала  капрызіць. Выгляд жа лялькі-прыгажуні — багата апранутай, аздобленай малюсенькімі цукеркамі або пернікамі, — адразу ж прымушаў плаксу забыцца пра слёзы…

Шмат лялек выступала ў ролі абярэгаў жытла. Скажам, «Берагіня дома», «Кубышка-траўніца». Трынаццаць  невялікіх  лялек  «Ліхаманак»,  падвешаных  на чырвонай вяровачцы над печкаю, адпужвалі духаў хвароб, што, як верылі продкі, пранікаюць у  хату  праз  пячныя  коміны. Кожная мела сваё імя, сугучнае з рознай  немаччу, — Драхлея, Глупея, Глядзея, Лянея, Нямея, Лядзея, Трасея, Драмлея, Агнея, Вятрэя,  Жаўцея і  Авея. На чале іх — старэйшая і самая злосная «Ліхаманка» —  Кухома. Выраб гэтых лялек суправаджаўся замовамі, якія звычайна ўчыняла  старэйшая ў сям’і жанчына або спецыяльна запрошаная варажбітка.

16b

Да абярэгаў жытла  адно­сіліся лялькі  «На здароўе», «Званочак», «Шчаслівіца», «Зернавушка» і многія іншыя. Лялькі «Міравое дрэва», «Манька-Вань­ка», «Зольная» былі вясельнымі.  «Пакосніца», «Параскева», «Пада­рожніцы» — абя­рэгамі жаночай долі. Шмат лялек удзельнічала ў самых розных народных абрадах.Усіх іх можна пабачыць на выставе.

— Частку лялек, — расказвае дырэктар Любанскага дзяржаўнага музея народнай  славы (музей традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў — яго філіял) Наталля Сіняк, — прадаставіла нам сталічнае Студэнцкае этнаграфічнае таварыства. Частку супрацоўнікі  нашых  устаноў  зрабілі  сваімі  рукамі.  Гэтае ўмельства мы пасля скарысталі  пры  правядзенні  майстар-класаў  з мясцовымі  школьнікамі. Варта заўважыць,  што  майстар-класы,  як  і  сама  выстава, выклікалі вялікую цікавасць у нашых землякоў.

https://www.traditionrolex.com/8