https://www.traditionrolex.com/8
<p>У праграме летніку — выведка пешаходных і веласіпедных маршрутаў, стварэнне электроннай турыстычнай карты з фатаздымкамі і звесткамі пра аб'ект,  веласіпедныя экскурсіі па наваколлі і іншыя «пакатушкі» ў вольны час. І ўсё гэта будзе адбывацца ў наваколлях гістарычнага Крэва, з яго замкам, касцёлам, помнікамі Першай сусветнай вайны і іншымі славутасцямі, каля якіх абавязкова варта пабываць</p>

Як паведамляе «Гісторыка»:

Ці ёсць сярод вас аматары веласіпедаў, буйных веласіпедных падарожжаў і маленькіх веласіпедных шпацыраў? Калі вы альбо вашы сябры адносяцца да гэтай катэгорыі людзей, вам абавязкова варта наведаць веласіпедна-валанцёрскі летнік у в. Крэва, што адбудзецца з 21 па 28 ліпеня 2012 г.

У праграме летніку — выведка пешаходных і веласіпедных маршрутаў, стварэнне электроннай турыстычнай карты з фатаздымкамі і звесткамі пра аб'ект, веласіпедныя экскурсіі па наваколлі і іншыя «пакатушкі»  ў вольны час (па цікавых месцах, купацца на возера альбо ў краму за марожаным). І ўсё гэта будзе адбывацца ў наваколлях гістарычнага Крэва, з яго замкам, касцёлам, помнікамі Першай сусветнай вайны і іншымі славутасцямі, каля якіх абавязкова варта пабываць. Летнік у Крэва — гэта цудоўная магчымасць больш дэталёва разгледзець Крэва, выбрацца на  веласіпедзе ў раней не вядомыя мясціны і зрабіць свой унёсак у гісторыю, пэўна, самага цікавага з малых мястэчак Беларусі. 

Дзе?

в. Крэва Смаргонскага раёна

Калі?

21 па 28 ліпеня 2012 г.

Дзе жывем?

Жывем у паходных умовах — у наяўнасці ёсць жылое збудаванне (звычайная вясковая хатка), у якой можна размясціцца на падлозе ў спальніку. На пляцоўцы, прадугледжанай пад базу, ёсць шмат месца, дзе можна размясціць палатку.

Што робім?

Пракладаем і выведваем пешаходныя і веласіпедныя маршруты па Крэве і яго наваколіцах, збіраем інфармацыю аб стане «нераскручаных» крэўскіх славутасцяў (старыя могілкі ды інш.). Таксама варта быць гатовым да пэўных прац на базе — у першую чаргу да дапамогі ў рамонце хаткі.
Увага! ПІЛЬНА ПАТРЭБНЫ дабраахвотнікі на пасаду кухара і фатографа. Абавязкі:

1. Кухар — гатаваць ежу (хучэй за ўсё на вогнішчы); магчыма, прызначаць дзяжурных па «кухні», але для гэтага ўсё адно патрэбны шэф-кухар, адказны за ўвесь працэс харчавання.

2. Фатограф — здымаць аб'екты і жыццё на летніку, рабіць фотарэпартажы — распаўсюджваць інфармацыю пра падзеі на летніку як мага шырэй (сайт «Гісторыкі», блогі, Twitter, Vkontakte і інш.).

Як едзем?

Даехаць можна непасрэдна на веласіпедзе з Маладзечна ці са Смаргоні (да гэтых гарадоў можна дабрацца чыгункай), таксама пры жаданні гарачыя аматары езды на  веласіпедзе могуць выправіцца непасрэдна з Мінску на сваім жалезным «кані» (каля 100 км). Ёсць магчымасць замовіць мікрааўтобус для перавозкі людзей і веласіпедаў, але гэта вельмі дарагі варынт — падрабязная інфармаыя ў арганізатараў.

Інфармацыя ў сацыяльных сетках тут! 

https://www.traditionrolex.com/8