https://www.traditionrolex.com/8
<p>У рамках падрыхтоўкі да «Дажынак-2012», якія пройдуць у Горках, Міністэрства гандлю правяло з зацікаўленымі бакамі семінар па арганізацыі піўнога фестывалю</p>

У рамках падрыхтоўкі да «Дажынак-2012», якія пройдуць у Горках, Міністэрства гандлю правяло з зацікаўленымі бакамі семінар па арганізацыі піўнога фестывалю, паведамляе «Звязда».

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з працай піўных рэстаранаў сталіцы з мэтай выкарыстання іх вопыту працы на свяце, што мае адбыцца.

Цікавіліся, як паведамілі ў Мінгандлю, літаральна ўсім: асартыментам напояў, меню, формамі працы з кліентамі. Усё самае лепшае з гэтага плануецца выкарыстаць падчас фестывалю на галоўным сельскагаспадарчым свяце краіны.

https://www.traditionrolex.com/8