https://www.traditionrolex.com/8

«Прессбол» задаў пытанні міністру спорту і турызму Алегу Качану:

– Ці бачылі ў інтэрнеце свае фатаграфіі з Ігарам Заічкавым (1-ы віцэ-прэзідэнт НАК, памочнік Лукашэнкі па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму), Цяцерыным (капітан тэніснай зборнай) і Георгіем Катуліным (генеральным сакратаром НАК) каля ювелірнай крамы? Якія каштоўныя металы там шукалі?

– Ніякія. Ну што тут сказаць? Папарацы тут хапае. Проста вярталіся з вяслярнага канала, заехалі ў адну з рэзідэнцый брытанскай каралевы. Я ж не толькі міністр спорту, але і міністр турызму. Ішлі, зацікавіліся, нагнуліся паглядзець, што на вітрынах ёсць, і з'ехалі.

officials-071

Міністры – такія ж людзі, як і ўсе астатнія. Можна ў такім становішчы сфатаграфаваць чалавека, што потым нічога не дакажаш. Вось ідзе чалавек, яму стала дрэнна. Ён упаў. Або вось я, дапусцім, паваліўся на асфальце. А мяне сфатаграфавалі і напісалі: міністры напіліся. Ці сказалі: бамжы ляжаць. Можа ж і такое быць. Людзі трапляюць у розныя пікантныя сітуацыі. Тое ж самае тут.

 officials-081

https://www.traditionrolex.com/8