https://www.traditionrolex.com/8
<p>Вільня не аказалася велавыраем. Але накруціўшы па ёй дзве сотні кіламетраў, толькі больш упэўніваешся:  у Вільні без веласіпеда рабіць няма чаго</p>
Пiша Andrej Сzyk у «БелаВела: пра ровары — па-беларуску».
Бардзюры
Нацыянальны літоўскі пераходны бардзюр — гэта бардзюр, укапаны пад вуглом 45°. Укапаны акуратна, але ад гэтага 45° не становяцца чымсьці зручным для заезду — я ўсяляк спрабаваў. Не цураюцца віленчукі і бардзюраў у поўны рост. Вось узбіраешся па Лепкальнаўскай вуліцы на найвышэйшую кропку Вільні, гару Лайміса, дзе ростань з Мінскай шашой, потам умываешся — і табе бардзюры, як trisdešimt trys богатыря, усе як на заказ.
Аўтамабілісты
Імклівыя. Хутка стартуюць, хутка тармозяць. Калі каціцца па пераходзе з турыстычнай слабінкай у вачах — не прапусцяць, абсігналяць і абдадуць выхлапам. Гэтак можна здагадацца, што і па літоўскіх правілах пераходы, нават рэгуляваныя, трэба пераходзіць з роварам пад ручку.

Важны момант — як правіла, ім направа на скрыжаваннях можна заўжды — нават пад любое адценне чырвонага. Веласіпедыста збоку на прастастаўнай вуліцы, што ляціць на зялёны, прапусцяць. Як правіла. Не заўжды.

Вільня — аўтацэнтрычны горад. Тое, што для веласіпедыстаў там робіцца шмат, не адмяняе таго, што робіцца гэта па рэштавым прынцыпе.
1
Зусім свежая дарога на скрыжаванні Вількамірскай (Ukmerg?s) і Железнага Ваўка (Gele?inio Vilko). Веласіпедыстам, што едуць з боку «Акропаліса», прапануюцца сходы і парослая крапівай сцяжына пад мостам
Узбочыны
Звычайна адсутныя. Нечакана. Едзеш па дарозе, дзе двум аўтосам раз'ехацца, а няма куды збочыць. Зусім. Ці палатно дарогі ніжэйшае за ўзбочыну. Суцэльны пераляк. Прадавец у веласіпеднай краме з сумам сказаў: «Гэта такі еўрапейскі стандарт. Праўда, па стандарце яшчэ і веладарожка павінна быць».
Нерэгуляваныя велапераезды
Absoliutus egzotiškas. Едзеш ты, едзеш, а тут веладарожка без нічога ніякага — кулець на той бок. А машыны ніхто не адмяняў і прапускаць цябе з дабрамеру ніхто не абавязваў. Вось і стаіш, адзінок івеласіпедыст сярод тлумнага месца, і чакаеш, калі табе выпадзе шанц перабрацца на той бераг.
Ходнікі
Звычайна выкладзены нацыянальнай літоўскай квадратнай буйнакалібернай пліткай. Але месцамі плітка расцярушаная настолькі, што веласіпедысты пратарнавалі раўналежна ходніку веласіпедныя сцежачкі ў траве.


Веладарожка на вуліцы Шымулёніса. Нерэгуляваны велапераезд — 0:43, нацыянальная літоўская плітка — 1:41

Дарэчы, тэарэтычна веласіпедыстам па тратуарах ездзіць нельга, але амаль усе яны там.

Шмат велапалос. Віленчукі ходзяць па велапалосах, як беларусы.


Велапаласа на вуліцы Нарбута

Бывае, што ўздоўж дарогі тратуара няма, а сама дарога такая, што толькі самы адчайны веласіпедыст на яе сунецца. Дарог такіх у Вільні стае. Гэта так званыя магістралі няспыннага руху, пра якія так мройліва пішуць у нас.
2

Oslo gatv?

Няма нічога страшнейшага за магістралі няспыннага руху. Гэтая пошасць раздрабляе горад, як рака. Каб бяспечна трапіць з аднаго віленскага вострава на другі на веласіпедзе, трэба ведаць месцы. Балазе, віленчукі выдалі адмысловую веласіпедную карту.
Веласіпедная карта

Недасведчанаму турысту можа падацца, што віленская веласіпедная карта — гэта праваднік па веладарожках. Не, гэта дапаможнік па выжыванні. Што хрысціянам крыжовы пакутны шлях — тое віленскаму веласіпедысту веласіпедная дарожка, хоць там і не заўжды дасі рады праехаць.


Гэтая брукаваная гара, частка 7-кіламетровага Крыжовага шляху,  пазначана як велапуцявіна, бо лепшага выбару і праўда няма.

Без веласіпеднай карты ў Вільні з веласіпедам рабіць няма чаго. Усе дарогі вядуць на магістралі няспыннага руху. А веладарожка тым часам можа ісці праз суседні двор, як на вуліцы Нарбута. Але без карты ты ніколі не даведаешся, дзе яна ёсць і як туды трапіць, не празяваўшы апошні пераход на дарозе.
Неасфальт
У Вільні назіраецца перавытворчасць дробнага белага пясочку. Нават некаторыя асфальтавыя дарогі ім перамецены, што казаць пра тое, што ў нас называлася б гравійкамі! Ехаць па іх на тонкаколым гібрыдзе рашуча немагчыма. Трэба быць гатовым, што і лясныя дарожкі акажуцца непраезнымі пясочніцамі.
Рэгуляваныя пераходы
На ўсіх пераходах з кнопкай, што мне трапляліся, даводзілася чакаць вечнасць. Час не засякаў, але хвіліны тры дакладна. Таксама вельмі часта зялёны гарыць толькі да сярэдзіны вуліцы, хоць той вуліцы усёй 2 на 2 паласы.

Вільня не аказалася велавыраем
 
Але накруціўшы па ёй дзве сотні кіламетраў, толькі больш упэўніваешся:

у Вільні без веласіпеда рабіць няма чаго.

Бажніцы на Кальварыі, палац у Верках, Крыжовы шлях з больш як трыма дзясяткамі капліц, млын у Замэчку, вуліца Якуба Коласа над Тупуцінішскім серпантынам у Павільнюсе, магутная плынь Вяльлі (пляж — ля віленскага «велабану»), хараство мастоў, вадаспадаў і стром у Бяльмонтах, тэлевежа, процьма ўзвышшаў па ўсім горадзе, з якіх чароўныя краявіды, Зялёныя (сапраўды зялёныя!) азёры — і гэта я не кранаў Новага і Старога горада, і гэта я яшчэ не кранаў сучаснай архітэктуры, і гэта я яшчэ не павярнуў у бок Трокаў, а там прыгод на дзень сама меней.

Веласіпед перавозіцца ў цягніках бясплатна, самае зручнае — у плацкарце. Чахол шыецца з шчыльнай тканіны за веча.,Зняў кола, павярнуў руль — сэканоміў 30 літаў на дзённым велапракаце. Велапракат, калі што, на Вастрабрамскай, 12.

 

https://www.traditionrolex.com/8