https://www.traditionrolex.com/8
<p>Фестываль этнакультурных традыцый «Покліч Палесся», які прайшоў у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна – цэнтры нацыянальнага запаведніка «Прыпяцкі», сабраў шмат цікавых персанажаў, з якімі мы з задавальненнем знаёміліся самі і мусім пазнаёміць вас. Гэта народныя майстры і людзі, апантаныя ідэяй творчасці, захавальнікі традыцый і культуры</p>

Фестываль этнакультурных традыцый «Покліч Палесся», які прайшоў у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна – цэнтры нацыянальнага запаведніка «Прыпяцкі», сабраў шмат цікавых персанажаў, з якімі мы з задавальненнем знаёміліся самі і мусім пазнаёміць вас. Гэта народныя майстры і людзі, апантаныя ідэяй творчасці, захавальнікі традыцый і культуры.

Марыя Багдановіч з Вялікіх Аўцюкоў

«Вось вы ледзьве пачулі назву нашай вёскі – і адразу ўсміхаецесь! Адкрыю вам невялічкі сакрэт: гэта нас пісьменнік Уладзімір Ліпскі так «раскруціў», а мы, шчыра кажучы, людзі звычайныя, смяемся і жартуем не больш за іншых.

Анекдот у тэму. Ляціць над Аўцюкамі самалёт, і адзін з пасажыраў, аўцюковец, просіць высадзіць яго ў паветры. Дык хіба шкада?! Ага, кажа пілот, будзе, як у мінулы раз: адзін аўцюковец выйшаў – а тры зайшлі!

2012-08-25_q6_6668

…Кросны мае яшчэ бацька зрабіў, а ўзор гэты самы просты, называецца «ў коску». «У коску» рабіліся паўсядзённыя дамашнія рэчы. Але ён самы «хуткасны», за дзень можна рушнік ці два саткаць! А яшчэ бываюць узоры «на каромыслы», «у шэсць нітоў», «у восем нітоў». Маладыя не хочуць вучыцца, мае дочкі, напрыклад, ткаць умеюць, ды амаль не карыстаюцца гэтым сваім умельствам. Бо самае цяжкае ў ткацтве – пачаць выраб і завяршыць, а мае дзеці, на жаль, не валодаюць гэтым майстэрствам. Некалі нават хадзіла такая показка: «Аддай мяне, маці, не туды, дзе затыкаюць і датыкаюць, а туды, дзе пасярэдзіне ткуць!» Шкада, што разам з майстрамі адыходзяць у нябыт і сакрэты ткацтва. Бо раней усё рабілася не на гады – на стагоддзі! Вось зірніце, на мне апранута бабуліна кашуля, якой амаль сто гадоў».

Аляксандр Крывалап з Зялёнага Бору

«Я павінен гучаць па-новаму», – заявіў музыка, калі даведаўся, што ўдзельнічае ў свяце, і… набыў новы гармонік, не пашкадаваўшы на яго аж 300 долараў.

2012-08-25_q9_6709

Дома – а Аляксандр Аляксандравіч жыве ў вёсцы адзін і самастойна вядзе гаспадарку – у яго даволі вялікая калекцыя інструментаў, але член зводнага ансамблю гарманістаў Ельскага раёна вырашыў прыдбаць яшчэ адзін, адмыслова на «Покліч Палесся».

Ніла Ядрынцава, загадчыца вытворчасці грамадскага харчавання Ельскага раёна

«Колькі напаўзабытых рэцэптаў розных прысмакаў пакінулі нам бацькі і дзяды! Сёння мы імкнемся іх адшукаць і адрадзіць. Паглядзіце, «сцягно панскае» – гэта цалкам запечаны ў хлебе кавалак мяса. Водар, спажыўныя рэчы – усё застаецца ў запечаным сцягне дзякуючы натуральнай духмянай скарынцы!

2012-08-25_q10_6723

А нашы адметныя саленні з мяса, якія рабіліся ў касавіцу, або з гародніны і садавіны, напрыклад, сліва з часнаком – такіх нідзе больш не пакаштуеце! Або шайнічкі па-скарадзянскі: прысмакі з цеста з мёдам у выглядзе «слімачкоў», якія гатуюць у вёсцы Скароднае. Ды ўсё гэта пад квасніцу з журавін ці хмяльную медавуху!

2012-08-25_q10_6734

Давайце хуценька прабяжымся па нашым меню: парсюк, начынены пад чарку,

2012-08-25_q10_6728

цуда-віток (капуста з мясам), цыбрыкі са смажанай цыбуляй, качка па-ельску ды хрэновіна па-ельску, галёнка, ватрабух, язык у вуху, верашчака, бульбяныя варэнікі.

2012-08-25_q10_6724

2012-08-25_q10_6725

2012-08-25_q10_6726

Гэта багатая спадчына, і яе трэба выкарыстоўваць. Забывацца на яе ў ніякім выпадку нельга».

Вёска пінскіх ткачых, фальклорна-этнаграфічны калектыў «Дабраславачка»

«Падыходзьце да нас хутчэй, будзем разам лён часаць, кудзельку прасці, посцілкі з рушнікамі ткаць! Дачку замуж выдаю, трэба багаты пасаг падрыхтаваць. А ўзоры на нашых посцілках сакральныя, на добрую долю», – заклікае да свайго падворка Таццяна Кавалевіч, кіраўнік ансамблю «Дабраславачка». Усё з жартамі-прымаўкамі, весела. Не прамінеш!

2012-08-25_q3_6754

А калі бабулькі-«дабраславачкі» пачынаюць спяваць, дык заслухацца можна.

2012-08-25_q3_6756

Гэта «дабраславачкі» Вольга Цімафееўна і Вольга Ціханаўна Сухаверхія ды Яўгенія Васільеўна Кулеш

Фальклорны гурт «Спадчына», Нараўлянскі раён

Гэтыя сталыя нараўлянскія жанчыны таксама спяваюць народныя песні, і адчуваецца, што робяць яны сваю справу не толькі для публікі, але атрымліваюць сапраўдную асалоду ад занятку:

2012-08-25_q11_6866

«Мы разам з 1986 года і маем у рэпертуары каля 400 песен. Вы не знойдзеце іх ні ў адным зборніку. Мы самі езділі па вёсках, каб пачуць і запісаць нешта незвычайнае, асаблівае. Вось цяпер радуем слухачоў. І, спяваючы, радуемся самі».

2012-08-25_i11_5095

Яўген Кавалёў, навуковы супрацоўнік Нараўлянскага гісторыка-этнаграфічнага музея

2012-08-25_q11_6884

Заўважыўшы маю цікаўнасць да посцілак, Яўген, да якога далучаецца вядомы ў раёне «музейшчык» Васіль Чайка, тлумачыць мне сакральны сэнс узораў:

2012-08-25_i11_5123

«На гэтым рушніку – выява труса, сімвал нячыстай сілы, і кветкі з загнутымі сцяблінамі – што азначае: жыццё заканчваецца. Адсюль зразумела і прызначэнне: рушнік пахавальны, з яго дапамогай апускалі труну ў зямлю. Даўжыня яго тры з паловай метры. А ўвасабляў ён дарогу ў неба.

Яшчэ крыху пра сімвалы: касы крыж – сонца, ромб – зямля, урадлівасць; мак – каханне (ап’яненне); вертыкальныя рысачкі – парасткі, жыццё; кветкі, накіраваныя ўверх, таксама сімвалізуюць жыццё. І г. д.».

2012-08-25_i11_5129

2012-08-25_i11_5127

2012-08-25_i11_5128

 А гэтаму рушніку больш за сто гадоў!

Лілія Чарнова, ганчар з Нароўлі

«Я самавучка, неяк трапіла «ў добрыя рукі», да прыватных майстроў Косцевых, якія прывілі мне любоў да гліны і ўмельства абыходжання з ёю. Спачатку працавалі разам на невялічкім прыватным прадпрыемстве, потым я на 6 гадоў з’ехала ў Барысаў на мастацкую фабрыку, але неўзабаве зноў вярнулася на радзіму. Сваіх «герояў» бяру з галавы, прыдумваю, напярэдадні свята, напрыклад, з’явіўся мой дзядок з грыбамі».

2012-08-25_i11_5126

Мяне ж вельмі ўразілі твары Ліліных герояў: вельмі асабістыя і адухоўленыя.

2012-08-25_i11_5125

2012-08-25_i14_5161

«Вы не глядзіце, што я падобная на дзяўчынку. На самой справе на мне строй хлопчыка!» – у вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна кожны жыхар мае дома нацыянальны строй

2012-08-25_q5_6946

Адзін са старэйшых беларускіх майстроў разьбы па дрэве Іван Супрунчык з вёскі Цярэблічы Столінскага раёна ўдзельнічаў у пленэры рэзчыкаў,  і яго работа засталася каля музея прыроды, што адкрыўся падчас свята

… Бандарства, ткацтва, вышыўка, паляванне, рыбалоўства, пчалярства, ганчарства, разьба па дрэве, вырабы з саломы, народны касцюм – гэта сапраўдныя палесскія промыслы, традыцыі якіх захаваліся і сталі тэмай падворкаў розных палесскіх раёнаў. Але не толькі. На фестывалі гучалі даўнія песні, ладзіліся старыя абрады, нагадваліся народныя звычаі, помнікі моўнай культуры, падкрэсліваючы: пакуль жывыя традыцыі – жывы і наш народ!

2012-08-25_q6_6681

https://www.traditionrolex.com/8