https://www.traditionrolex.com/8
<p>Велапрабег адбудзецца па маршруту Брэст–Каменюкі–Ціхаволя, такім чынам жыхары і госці горада над Бугам пазнаюць свой край і яго гістарычныя каштоўнасці</p>

Брэсцкі велаклуб «КалаБОК» арганізуе адмысловы велапрабег па ваколіцах беларускай часткі Белавежскай пушчы. Велапрабег адбудзецца па маршруту Брэст–Каменюкі–Ціхаволя, паведамляе Радыё Рацыя.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства, Уладзімір Бабко адзначыў, што на Брэстчыне такая экскурсія праходзіць ужо не ўпершыню:

– Гэтая паездка ў нас ужо традыцыйная. Мы адкрываем летні сезон і закрываем летні сезон у Белавежскай пушчы. Мэта паездкі адукацыйная, мы выпусцілі да яе буклет, які апісвае памятныя, цікавыя мясціны, якія мы праязджаем. Сярод такіх месцаў хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на касцёл Святой Тройцы, таксама гэта цікавае месца ў вёсцы Турна, Камянец, сама Белавежская пушча.

Уладзімір Бабко дадаў, што такім чынам жыхары і госці горада над Бугам пазнаюць свой край і яго гістарычныя каштоўнасці.

Удзельнікі велапрабегу плануюць вярнуцца ў Брэст 2 верасня.

Аліса Поль

https://www.traditionrolex.com/8