https://www.traditionrolex.com/8

 Вынікам працы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў жніўні 2012 г. стала распрацоўка прапаноў на наданне статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці цэламу шэрагу нерухомых і рухомых гісторыка-культурных аб’ектаў. Распрацаваны прапановы на 19 наступных помнікаў архітэктуры:

1. Руіны сінагогі ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.

2. Капліца ў в. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.

3. Будынак былога дэпо ў Гродне

4. Царква ў в. Барава Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

5. Вадзяны млын у в. Дындылішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

6. Царква ў в. Мікалаева Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

7. Царква ў в. Морына Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.

8. Касцёл у в. Ваверка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

9. Былая сядзіба ў в. Чашэйкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.

10. Царква ў в. Збочна Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

11. Царква ў в. Клепачы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

12. Свіран у в. Лапухова Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

13. Царква ў в. Міжавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

14. Касцёл у в. Новадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

15. Царква ў в. Пасінічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

16. Царква ў в. Старадзевяткавічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

17. Царква ў в. Сурынка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.

18. Заезная карчма ў в. Дзярванцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.

19. Сінагога ў г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.

Акрамя таго, прапануецца пашырыць адпаведны спіс на 25 найменняў (37 адзінак) рарытэтнай тэхнікі – рухомага саставу Беларускай чыгункі, якая зараз знаходзіцца на балансе Брэсцкага лакаматыўнага дэпо.

«Адзіны шлях уратаваць гістарычны аб’ект – прыкласці намаганні, каб ён быў узяты па ахову, – лічыць старшыня таварыства Антон Астаповіч. – Мы ідзем гэтым шляхам, шляхам распрацоўкі і падачы ў Міністэрства культуры прапаноў. Заклікаем усіх рупліўцаў на ніве гісторыі, краязнаўства, помнікаў гісторыі і культуры перайсці ад канстатацыі фактаў знішчэння нашай спадчыны да канкрэтных спраў, да працы па ўвядзенню яе ў прававое поле. Выратаваць помнікі можна не эмоцыямі, а толькі на прававым грунце».

https://www.traditionrolex.com/8