https://www.traditionrolex.com/8
<p>Удзельнікі падчас праходжання 20 місій не маглі карыстацца аўтамабілем</p>

Хлопцы і дзяўчаты, што напрацягу пяці гадзін шукалі коды ў гістарычных месцах горада, узялі ўдзел ў гульні «Пастаў кропку». Удзельнікі падчас праходжання 20 місій не маглі карыстацца аўтамабілем, паведамляе «Твой стыль».

Такі спосаб праходжання гульні на праекце http://grodno.en.cx/ аўтарамі выкарыстоўваўся ўпершыню.

Цікавосткай гульні сталі паранены палітрук Гарнавых, якога добра граў агент на адным з узроўняў, гэта  рыцары-тампліеры, што чакалі гульцоў паміж замкамі, гэта і два жыдочкі, што гандлявалі цыгарэтамі каля былой фабрыкі Шарышэўскага. Амаль напрыканцы гульні дзяўчына-лекар правярала пульс у стаміўшыхся ад бегу гульцоў.

Гульні падобнага кшталту будуць працягвацца.

Андрэй Мялешка

https://www.traditionrolex.com/8