https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сацукевіч запрашае на сустрэчу ўсіх, хто хоча паўдзельнічаць у апытанні састарэлых мінчан на прадмет цікавых фактаў гісторыі горада. Гэтым разам Іван Іванавіч прапануе зацікаўленым ператварыцца з пасіўных слухачоў у актыўных гісторыкаў-аматараў, якія змогуць прыняць удзел у сур'ёзнай працы па збору вусных гістарычных звестак. У цэнтры ўвагі даследавання — ацалелы прыватны сектар драўлянай забудовы ў тых частках горада, што зусім нядаўна былі асобнымі вёскамі ці прадмесцямі Мінска. Працоўная задача — апытаць мясцовых жыхароў і здабыць цікавыя звесткі з гісторыі мінскіх прадмесцяў</p>

МГА «Гісторыка» разам са слынным экскурсаводам і гісторыкам Іванам Сацукевічам распачынаюць праект, у цэнтры ўвагі якога будзе тая гісторыя старога Мінска, якой яе памятаюць мясцовыя старажылы.

У сераду, 12 верасня, Сацукевіч запрашае на сустрэчу ўсіх, хто хоча паўдзельнічаць у апытанні састарэлых мінчан на прадмет цікавых фактаў гісторыі горада. Гэтым разам Іван Іванавіч прапануе зацікаўленым ператварыцца з пасіўных слухачоў у актыўных гісторыкаў-аматараў, якія змогуць прыняць удзел у сур'ёзнай працы па збору вусных гістарычных звестак. У цэнтры ўвагі даследавання — ацалелы прыватны сектар драўлянай забудовы ў тых частках горада, што зусім нядаўна былі асобнымі вёскамі ці прадмесцямі Мінска. Працоўная задача — апытаць мясцовых жыхароў і здабыць цікавыя звесткі з гісторыі мінскіх прадмесцяў.

Першая аргсустрэча  з тымі, хто жадае стаць валанцёрамі праекту, адбудзецца ў сераду, 12 верасня, а 19-й. На сустрэчы будуць закрануты наступныя пытанні:

1. Знаёмства з мэтамі і задачамі праекту.
2. Навошта нам патрэбныя апытанні ў такім фармаце.
3. Як правільна працаваць з рэспандэнтам (з чаго пачынаць інтэрв'ю, як скончыць, як фармуляваць пытанні).
4. Складанасці (тыповыя складаныя сітуацыі, як паводзіцца, што адказваць).
5. Знаёмства з апытальнікам і кароткая гісторыя прадмесця, куды ідзем.
6. Арганізацыйныя моманты: апытальнік, раздрукоўкі, месцы на карце, дыктафоны, дзе сустракаемся і г. д.

Месца сустрэчы і падрабязную інфармацыю глядзіце ў сацыяльных сетках.

https://www.traditionrolex.com/8