https://www.traditionrolex.com/8
<p>Згодна з картай, паміж сталіцай Беларусі і Палангай — 517 км, і калі б не чэргі на мяжы, шлях на ўласным аўтамабілі заняў бы не больш за 7 гадзін. Аднак справа не ў адлегласці. Рэгулярныя авіярэйсы ў Кіеў, Варшаву і Рыгу, а таксама — Маскву і Пецярбург, якія ад нас амаль гэтак жа недалёка, ёсць, вось толькі характар пасажырскага патоку туды зусім іншы — бізнес і транзіт. Паланга ж — толькі адпачынак<strong></strong></p>

Згодна з картай, паміж сталіцай Беларусі і Палангай — 517 км, і калі б не чэргі на мяжы, шлях на ўласным аўтамабілі заняў бы не больш за 7 гадзін. Аднак справа не ў адлегласці. Рэгулярныя авіярэйсы ў Кіеў, Варшаву і Рыгу, а таксама — Маскву і Пецярбург, якія ад нас амаль гэтак жа недалёка, ёсць, вось толькі характар пасажырскага патоку туды зусім іншы — бізнес і транзіт. Паланга ж — толькі адпачынак, паведамляе «Звязда».

Прамога цягніка ў Палангу з Мінска таксама няма, паведамілі нам у даведачнай службе Беларускай чыгункі. Аднак білеты можна купіць адразу да месца. Спачатку спатрэбіцца даехаць да Вільнюса (каля трох гадзін шляху і 83 тысячы беларускіх рублёў у агульным вагоне), а потым на дызелі да станцыі Крэцінга (яшчэ больш за 4 гадзіны і 210 тысяч рублёў).

З Мінска да Палангі можна без перасадак даехаць аўтобусам — 10 гадзін шляху і 260 200 беларускіх рублёў.

— Некалькі гадоў таму на нас выходзіў аэрапорт у Паланзе з прапановай усталяваць авіязносіны, — расказаў «Звяздзе» намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці Нацыянальнай авіякампаніі Рэспублікі Беларусь Ігар ЧАРГІНЕЦ. — І мы звярнуліся да ўсіх вядучых беларускіх тураператараў, але дагэтуль яны так і не выступілі адзіным заказчыкам такіх пералётаў. Значыць, ім гэта невыгадна. Гэта прадказальна, бо попыт на адпачынак у Паланзе актуальны толькі 2 месяцы на год, у лепшым выпадку — тры. Адкрываць рэйс на такі кароткі прамежак часу надта дорага, трэба, каб рэйсы былі хаця б на працягу месяцаў пяці. Разам з тым, наколькі мне вядома, у Паланзе наладжаны авіярэйсы ў Германію, немцы палюбілі гэты курорт і з задавальненнем аплачваюць авіяпералёты.

— Вялікай патрэбы ў авіярэйсе да Палангі няма, — выказала сваё меркаванне «Звяздзе» дырэктар турфірмы «Балтык Трэвел» Ірына КАЛЕСНІК. — Ахвотнікаў адпачыць на гэтым курорце нямала, бо туды едуць не столькі дзеля мора, колькі дзеля лекавага паветра. Там вельмі добра маленькім дзецям і людзям са слабымі лёгкімі, там няма неабходнасці ў акліматызацыі. Летам, пачынаючы з першых выхадных чэрвеня і заканчваючы першымі выхаднымі верасня, мы адпраўляем туды 50-месны аўтобус, які заўсёды бывае запоўнены. Кошт білета туды і назад каштуе каля 55 еўра. Давозім мы, разам з праходжаннем памежнага кантролю, за 8 гадзін. Безумоўна, калі б кошт на авіябілет у абодва канцы быў каля 100 еўра, людзі б з задавальненнем ляталі. Аднак я сумняваюся, што можна выйсці на такі кошт.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

https://www.traditionrolex.com/8