https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёння фэст праходзіць не ў самім мястэчку, а на гістарычным месцы – «Коласавай паляне». Тут калісьці стаяла леснікова старожка, дзе любіў бываць беларускі паэт</p>

Адзінаццаты раз плануецца правесці ў вёсцы Талька Пухавіцкага раёна Талькаўскі фэст. Усё пачалося ў 2002 годзе намаганнямі талькаўскага школьнага фальклорна-краязнаўчага гуртка, а працягваецца сёння як традыцыйнае свята беларускай культуры, паведамляе Радыё «Рацыя».

Адна з арганізатарак фэсту Дашка Ільініч кажа, што вёска Талька мае багатую гісторыю:

– У 30-я гады ў Тальку прыязджаў Якуб Колас і жыў у лесніковай старожцы. Ён апісаў Тальку, і верш ёсць коласаўскі пра нашу вёску. І мы падумалі, што гэта будзе добрая мясціна для фэсту, дзе можна звязаць усё з літаратурай. Неафіцыйная частка праходзіць ля вогнішча на беразе рэчкі пад коласавамі дубамі. Дакладна ўжо сказалі, што прыедуць Галіч, Мельнікаў, Абрамчук і Таццяна Барысік.

Сёння фэст праходзіць не ў самім мястэчку, а на гістарычным месцы – «Коласавай паляне». Тут калісьці стаяла леснікова старожка, дзе любіў бываць беларускі паэт.

Даехаць да вёскі Талька можна электрычкай Мінск – Асіповічы. Фэст адбудзецца 7 кастрычніка. Пачатак а 11-й гадзіне.

Васіль Кроква

https://www.traditionrolex.com/8