https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пад гучную беларускую музыку на плошчу ў Гальшанах на Ашмяншчыне пад’ехалі тры конныя экіпажы. У брычках – жаніх і нявеста, сведкі шлюбнай цырымоніі, а таксама госці, якім хапіла месца ў конных вазках</p>

Пад гучную беларускую музыку на плошчу ў Гальшанах на Ашмяншчыне пад’ехалі тры конныя экіпажы. У брычках – жаніх і нявеста, сведкі шлюбнай цырымоніі, а таксама госці, якім хапіла месца ў конных вазках, сообщает «Гродзенская праўда».

Галоўны вясельны экіпаж выглядаў нязвыкла – конны вазок, на якім, відавочна, раней ездзілі па сваіх патрэбах мясцовыя паны. Жаніх Дзмітрый Маліноўскі прызнаўся, што брычку знайшоў на хутары і аднавіў спецыяльна для вяселля.

З вёскі Каменка бліз Гальшан, дзе жывуць бацькі дваццацігадовай абранніцы Дзмітрыя – студэнткі і прыгажуні Алесі, картэж рушыў у Гальшаны. У залу маладыя заходзілі не пад прывычны апошнім часам вясельны марш Мендэльсона, а пад шчымлівыя гукі паланеза Агінскага. І падчас узяцця шлюбу гучалі старадаўнія беларускія мелодыі і кампазіцыі. Усё вяселле прайшло ў лепшых беларускіх традыцыях – госці танцавалі сярэднявечныя танцы, спявалі вясельныя народныя песні.

Усё адбывалася пад гукі беларускіх музычных інструментаў, сярод якіх былі рэдкія – дуда і бубен. Раней без іх не абыходзілася ні адно беларускае вяселле, а зараз пачуць іх – вялікая рэдкасць.

13023

Наталія ВАЛЫНЕЦ

https://www.traditionrolex.com/8