https://www.traditionrolex.com/8
<p>У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» <strong>Андрэя Лянкевіча, Маціас Хардэр </strong>(Dr. Matthias Harder) і <strong>Ханс Пілер</strong> ( Prif. Hans Pieler) правядуць адкрытую лекцыю ў галерэі партнёра праекта – партала tut.by.</p>

У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэй Лянкевіча, Маціас Хардэр (Dr. Matthias Harder) і Ханс Пілер (Prif. Hans Pieler) правядуць адкрытую лекцыю ў галерэі партнёра праекта – партала tut.by.

Куратары Маціас Хардэр і Ханс Пілер распавядуць пра 16 беларускіх праектаў, што былі абраны ў кнігу, патлумачаць свой выбар; правядуць паралелі з маладой нямецкай фатаграфіяй. Таксама куратары… адкажуць на пытанні, якія тычацца праекта, бачання сучаснай фатаграфіі і г. д.

Фота-кніга, прысвечаная сучаснай беларускай фатаграфіі, пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer, будзе распаўсюджвацца ў кнігарнях усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г.

Фотапраекты для кнігі выбралі Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне і Ханс Пілер (Hans Pieler), фатограф і прафесар фатаграфіі ў мастацкай Акадэміі ў Хільдесхайм.

Сустрэча адбудзецца 29-га верасня а 14-й гадзіне ў галерэі tut.by, што знаходзіцца па адрасе вул. В. Харужай, 1a (гандлёвы цэнтр ), 6-ы паверх. Уваход з правага боку гандлёвага цэнтра.

Тэл. для даведак кіраўніка праекта Андрэя Лянкевіча (+375 29) 384-38-07.

Імёны фатографаў і праекты, што былі абраныя куратарамі праекта Маціасам Хардэ (Matthias Harder) і Хансам Пілерам (Hans Pieler) у кнігу:

1) Аляксандр Веледзімовіч (Alexander Veledzimovich), з праектам «Эгасфера»

2) Аляксей Шынкарэнка (Aleksei Shinkarenko) з праектам «Беларуская фактаграфiя»

3) Аляксей Навумчык (Alexey Naumchik) з праектам «Мы ніколі не станем
старэйшымі»

4) Аляксандр Кладаў (Alexander Kladov) з праектам «Ваенныя звычкі»

5) Аляксандр Саенка (Alexander Sayenko) з праектам «Тралейбуснае дэпо»

6) Аляксандра Салдатава (Alexandra Soldatova) з праектам «Канікулы»

7) Андрэй Лянкевіч (Andrei Liankevich) з праектам «Бывай, Радзіма»

8) Яўген Канаплёў-Лейдзік (Eugene Kanaplev-Leydik) з праектам «Фата-маргана»

9) Юля Лейдзік-Канаплёва (Julia Leydik-Kanapleva) з праектам «Узрост»

10) Максім Шумілін (Maxim Shumilin) з праектам «Сад», частка 1-я

11) Міхаіл Лешчанка (Mikhail Leschenko) з праектам «Сад», частка 2-я

12) Паліна Палынская (Palina Palynskaya) з праектам «Раўнавага»

13) Павел Кірпікаў (Pavel Kirpikau) з праектам «Анархатэктура»

14) Вольга Сасноўская (Volga Sasmonkaya) з праектам Singleuse

15) Сяргей Гудзілін (Siarhei Hudzilin) з праектам «Прыватны прэзідэнт»

16) Таццяна Гаўрыльчык (Tanya Haurylchuk) з праектам «Жыхары
псіханеўралагічных інтэрнатаў»

Крыніца: n-europe.eu

https://www.traditionrolex.com/8