https://www.traditionrolex.com/8
<p>Іншыя тэмы: у Мінску пачаліся Дні еўрапейскай культуры. Беларускае народнае мастацтва ў сучаснай інтэрпрэтацыі Ганны Сілівончык. Публіцы паказалі маладзейшую «сястру» Джаконды</p>

Дні Еўропы распачаліся, але да еўрапейскіх рэалій нам яшчэ далёка. Новую мінскую Арт-сядзібу зачынілі... яшчэ да яе адкрыцця. Працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый апячаталі дзверы ў памяшканне на праспекце Пушкіна, дзе мусіла прыняць наведвальнікаў новая Арт-сядзіба, паведамляе belsat.eu.

ПАВЕЛ БЕЛАВУС, ДЫРЭКТАР АРТ-СЯДЗІБЫ: «Мы скасавалі дамову, якую падпісалі з уласнікам памяшкання, бо ён сказаў: «Сэнсу няма! Сёння прыйшлі з Міністэрства надзвычайных сітуацый, заўтра прыйдуць з санэпідэмстанцыі, паслязаўтра з міліцыі...»

Кіраўніцтва суполкі не здаецца і абяцае працягнуць пошукі памяшкання, аднак шанцаў, здаецца, няшмат. З папярэдняга месца – кутка на заводзе «Гарызонт» – суполку выселілі пад маркаю парушэння пажарнай бяспекі, на дадатак назваўшы памяшканне непрыдатным для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Іншыя тэмы: у Мінску пачаліся Дні еўрапейскай культуры. Беларускае народнае мастацтва ў сучаснай інтэрпрэтацыі Ганны Сілівончык. Публіцы паказалі маладзейшую «сястру» Джаконды.

20120928_203502

https://www.traditionrolex.com/8