https://www.traditionrolex.com/8
<p>Магчымасці развіцця турызму на Брэстчыне абмеркавалі на «круглым стале» ў горадзе над Бугам. Ініцыятарамі яго правядзення выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН. Турыстычны сектар і павышэнне ролі прыватнага сектара ў эканоміцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей сталі цэнтрам увагі мерапрыемства</p>

Магчымасці развіцця турызму на Брэстчыне абмеркавалі на «круглым стале» ў горадзе над Бугам. Ініцыятарамі яго правядзення выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН. Турыстычны сектар і павышэнне ролі прыватнага сектара ў эканоміцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей сталі цэнтрам увагі мерапрыемства, паведамляе радыё «Рацыя».

Каардынатар праекта «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» па Брэсцкай вобласці Георгій Грыбаў лічыць, што на Брэстчыне варты развіцця агра- і экатурызм.

– Агульная сітуацыя такая: сфера гэтая яшчэ недастаткова развітая, яна мае пазітыўную дынаміку, спадзяемся, што ўсё ж такі большая колькасць сядзіб будзе працаваць у гэтым сектары турызму, і што якасць паслуг павялічыцца, і што колькасць турыстаў з замежнага боку таксама павялічыцца. Мы не маем мора, гор, але ў нас захавалася вёска – такая экзатычная, вёска, якая выклікае вялікую цікавасць у людзей, якія прыехалі з урбанізаваных краін.

Як паведамілі агранізатары сустрэчы, бліжэйшым часам адкрыецца конкурс на атрыманне міні-грантаў у рамках указанага праета. Заяўнікамі змогуць стаць прадстаўнікі мясцовай улады, сельскіх саветаў, недзяржаўных грамадскіх арганізацый і малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

1

2

3

Прадстаўнік ААН/ПРААН (Праграма развіцця ААН у Беларусі) Антоніўс Брук

4

 Намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Леанід Цупрык

5

Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч

6

 Кіраўнік праекта «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» ў Беларусі Марына Бароўка

7

8

Аліса Поль, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8