https://www.traditionrolex.com/8
<p>Акрамя масавага катання, будзе зроблены акцэнт на развіццё іншых напрамкаў ролерспорту. У першую чаргу гэта слалам. У арэнду будуць прадастаўлены слаламныя дарожкі, а дасведчаныя інструктары будуць дапамагаць у навучанні. Масавае катанне плануецца праводзіць толькі па нядзелях</p>
Пачынаючы з 7 кастрычніка ў культурна-забаўляльным цэнтры адпачынку Alpha Centauri усе жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў асваенні ролікавых канькоў. Там аднаўляе працу ролердром.

Здаецца, не так і шмат гродзенцаў ведала аб тым, што масавае катанне на роліках увогуле існуе ў нашым горадзе. Тым не менш такая пляцоўка была, але праіснавала нядоўга. Пра тое, чаму так адбылося і што чакаць ад новага ролердрома «Твайму стылю» расказала юрыдычны кіраўнік праекта Юля Бізюк:

– Праект «Ролердром Alpha Centauri» бяруць у свае рукі сапраўдныя ролеры – афіцыйная гродзенская каманда па ролерспорту GrodnoRollers, таму наш ролердром набудзе абсалютна новы выгляд. Раней гэтым праектам займаліся проста найманыя людзі. Галоўнай памылкай было тое, што ўваход са сваімі ролікамі быў забаронены. Атрымліваецца, што каталіся людзі, у якіх сваіх ролікавых канькоў няма, а ўзровень катання – невысокі.

y_08c340cd

 Для любой справы патрэбна развіццё. Для развіцця ролердрома патрэбны прафесіяналы, якія навучаць, пакажуць. Таму што катанне па крузе – гэта толькі вельмі малая частка таго, што на самой справе можна рабіць на роліках. У выніку сапраўдныя ролеры туды не хадзілі, і праект аказаўся нерабочым. Для таго каб развіваць гэты спорт, трэба ў ім жыць, думаць яго прынцыпамі. Таму калі мы прыйшлі туды, то адразу ўстанавілі свае правілы: дазволіць прыходзіць са сваімі ролікамі. І наша ролершкола будзе функцыянававць на базе клуба. Развіццё будзе і ў нас, і ў Alpha Centauri.

Акрамя масавага катання, будзе зроблены акцэнт на развіццё іншых напрамкаў ролерспорту. У першую чаргу гэта слалам. У арэнду будуць прадастаўлены слаламныя дарожкі, а дасведчаныя інструктары будуць дапамагаць у навучанні. Масавае катанне плануецца праводзіць толькі па нядзелях.

Кошты:

ЧАС са сваімі ролікамі пракат ролікаў на месцы
1 гадзіна 25 000 руб. 35 000 руб.
2 гадзіны 45 000 руб. 65 000 руб.
3 гадзіны 65 000 руб. 95 000 руб.

 

Пракат слаламнай дарожкі (10 конусаў) – 10 000 руб.

Здымкi са старонкі каманды GrodnoRollers УКантакце

Вольга Камягіна

https://www.traditionrolex.com/8