https://www.traditionrolex.com/8
<p>На свяце ўшануюць старажылаў, працоўныя дынастыі, юбіляраў, маладажонаў. Запланавана выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты</p>

На свяце ўшануюць старажылаў, працоўныя дынастыі, юбіляраў, маладажонаў. Запланавана выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты, паведамляе kraj.by.

Праграма святкавання 200-годдзя вёскі Парыж

12.00–12.30 – паніхіда па забітых воінах і мітынг каля помніка воінам, што загінулі ў вайне 1812 года, з удзелам прыхаджан Асінагарадоцкай царквы, жыхароў вёскі Парыж і вучняў Навадруцкай і Казлоўшчынскай школ.

12.30–12-45 – урачыстае шэсце ў Парыжскі сельскі Дом культуры.

12.45–13.00 – сустрэча шэсця касцюміраванай групай каля міні-Эйфелевай вежы.

13.00–13.30 – выстава народных майстроў Казлоўшчынскага сельскага Савета, выстава-дэгустацыя выпечкі і гарбаты, падрыхтаваная клубам «Парыжанка» Парыжскай сельскай бібліятэкі. Выстава дароў восені з тэматычнай экспазіцыяй. Фатаграфаванне з гістарычнымі персанажамі (шаблоны). Удзел прымаюць Навінкаўскі клуб-бібліятэка, клуб «Журавінка» Казлоўшчынскай сельскай бібліятэкі. Канцэртная праграма духавога аркестра Пастаўскага каледжа.

13.30–14.30 – тэматычная вечарына «Наш Парыж» з ушанаваннем старажылаў, працоўных дынастый, юбіляраў, маладажонаў. Канцэртныя нумары. Удзел прымаюць Пастаўскі краязнаўчы музей, гурток «Юны экскурсавод» Навадруцкай школы, Парыжскі сельскі Дом культуры, Гуцкі сацыяльна-культурны цэнтр і Навінкаўскі клуб-бібліятэка.

14.30–15.00 – канцэртная праграма народнага ансамбля беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

20.00–24.00 – дыскатэка для моладзі ў Парыжскім сельскім Доме культуры.

Па матэрыялах, прадастаўленых начальнікам аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Аксанай САКАЛОВАЙ

https://www.traditionrolex.com/8