https://www.traditionrolex.com/8
<p>Распрацоўваецца новая скульптурная кампазіцыя – вялізная цыгарэта вышынёй у пяць метраў, якую ўстановяць ля аднаго з будынкаў завода. Усім сваім выглядам яна будзе нагадваць аб шкодзе курэння</p>

Яшчэ адна скульптурная кампазіцыя ўпрыгожыла Маладзечна. Яе ўстанавілі ў парку Перамогі, ля Летняга амфітэатра, паведамляе mgazeta.by.

Гэта стылізавана аформленыя скрыпічны ключ і ліст папараці. Менавіта так выглядала самая першая эмблема Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які праводзіцца на гасціннай Маладзечанскай зямлі. Скульптурную кампазіцыю выканалі на мясцовым заводзе металаканструкцый.

Падобных заказаў тут раней не было, заўважыў галоўны тэхнолаг ЗМК Міхаіл Міхайлавіч Бурэц. Музычная папараць выканана з ацынкаванай сталі. Важыць скульптурная кампазіцыя 155 кілаграмаў, яе вышыня – 3,5 метра.

Гэта далёка не першы эксклюзіўны заказ для завадчан. Своеасаблівым эксперыментам можна назваць вулічныя ліхтары, якія былі зманціраваны да «Дажынак-2011» і цяпер упрыгожваюць праезную частку Вялікага Гасцінца. На ЗМК вырабляліся крыжы, купалы для шэрагу культавых збудаванняў нашага горада.

Цяпер на вытворчасці распрацоўваецца новая скульптурная кампазіцыя – вялізная цыгарэта вышынёй у пяць метраў, якую ўстановяць ля аднаго з будынкаў завода. Усім сваім выглядам яна будзе нагадваць аб шкодзе курэння.

Ірына РАБУШКА


https://www.traditionrolex.com/8