https://www.traditionrolex.com/8
<p>Значная частка экспазіцыі будзе прысвечана вавёрцы. У 1754 годзе Вялікай Бераставіцы быў нададзены статус магдэбургскага права, і мястэчка займела свой герб. Як сведчаць архіўныя матэрыялы, герб уяўляў сабой барочны шчыт, на срэбным полі якога на зялёным аканечніку намалявана вавёрка, а над ёй – залатая дваранская карона</p>

Пабудаваны новы прыгожы будынак. Добраўпарадкавана тэрыторыя вакол. Некалькі гадоў краязнаўцы і проста не абыякавыя да гісторыі роднага краю людзі збіралі і збіраюць матэрыялы. Цяпер рыхтуецца экспазіцыя, паведамляе «Гродзенская праўда».

– Значная частка экспазіцыі будзе прысвечана вавёрцы, – распавядае метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры, краязнаўца Мікалай Пацэнка. – У 1754 годзе Вялікай Бераставіцы быў нададзены статус магдэбургскага права, і мястэчка займела свой герб. Як сведчаць архіўныя матэрыялы, герб уяўляў сабой барочны шчыт, на срэбным полі якога на зялёным аканечніку намалявана вавёрка, а над ёй – залатая дваранская карона.

Афіцыйным геральдычным сімвалам гарпасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна герб стаў у ліпені 2006 года да 500-годдзя В. Бераставіцы (палажэнне аб гербе зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17.07.2006). Таму ў экспазіцыі будуць матэрыялы аб вавёрцы, напрыклад, у кінамастацтве, жывапісе, літаратуры. Астатняя яе частка будзе прысвечана краязнаўству, гісторыі Бераставіччыны, знакамітым асобам.

Сёлета мы нават звярнуліся ў консульства Манголіі і пасольства Кітая з просьбай набыць экспанаты з гэтых краін. Бо вядомы вучоны-манголазнаўца, аўтар «Мангольска-руска-французскага слоўніка» і іншых шматлікіх прац па ўсходазнаўству Восіп Кавалеўскі (1801–1878) нарадзіўся ў Вялікай Бераставіцы. У свой час ён вучыўся ў вядомай Свіслацкай гімназіі, потым у Віленскім універсітэце. На Бераставіччыне шануюць памяць пра гэтага вучонага, яго імя носіць раённая бібліятэка…

У консульстве Манголіі з цікавасцю ўспрынялі прапанову мясцовых краязнаўцаў наведаць радзіму чалавека, які адным з першых «адкрыў Манголію Еўропе». І сустрэча гэта адбылася. Летам у Бераставіцу прыехалі Ганаровы консул Манголіі Балдбаатар Халтархуу і прафесар Маскоўскага дзяржуніверсітэта Хаш-Эрдэнэ. Ды не проста прыехалі, а з падарункамі. Асабліва цікавы мангольскі нацыянальны музычны інструмент морын хуур.

Сапраўды, галоўка грыфа традыцыйна вырабляецца ў выглядзе галавы каня, а гук інструмента ў мангольскай паэзіі параўноўваецца з конскім ржаннем ці з подыхам ветру ў стэпе. Гэты інструмент у 2005 годзе па рашэнні ЮНЕСКА атрымаў сертыфікат аб замацаванні яго ў якасці скарбу культурнай спадчыны чалавецтва. Ён і сёння выкарыстоўваецца ў сучасных мангольскіх нацыянальных аркестрах.

Адазваліся і з кітайскага пасольства. Аташэ па пытаннях культуры Кітая ў Рэспубліцы Беларусь Ван Жуй выказала намер у хуткім часе наведаць Бераставіцу з кітайскімі экспанатамі.

Галіна Раманчук

https://www.traditionrolex.com/8