https://www.traditionrolex.com/8
<p><span class="zoomMe">Ці сведчыць гэта пра тое, што забаўляльны комплекс ужо не будзе называцца «Бульбашъ-хол», што так абурыла беларускую грамадскасць?</span></p>

«Наша рэстаранная група» — уладальнікі забаўляльнага комплексу ў Курапатах — змянілі білборд, які абвяшчаў пра хуткае адкрыццё «Бульбашъ-холу». Цяпер на гэтым месцы рэклама іншага рэстарана, якая таксама належыць НРГ, — «Дача», паведамляе Радыё «Свабода».

Ці сведчыць гэта пра тое, што забаўляльны комплекс ужо не будзе называцца «Бульбашъ-хол», што так абурыла беларускую грамадскасць?

Уладальнікі брэнду «Бульбашъ» сёння пацвердзілі Радыё «Свабода», што не маюць ніякага дачынення да пабудовы забаўляльнага комплексу ў Курапатах. І надта прасілі болей не турбаваць іх па гэтым пытанні. Ад любых далейшых каментарыяў яны адмаўляюцца.

Марыя, памочніца кіраўніка кампаніі:

«Мы не ўдзельнічаем у будаўніцтве «Бульбашъ-хола» і, па вялікім рахунку, не маем да іх ніякага дачынення. Яны выкарыстоўваюць нашу гандлёвую марку, але яны зарэгістраваны ў іншым «класе». У нас дазволена рэгістрацыя ў розных класах адной гандлёвай маркі. Паўтараю, што ніякага дачынення да будаўніцтва мы не маем».

РС: «Як вы ставіцеся да таго, што ваш брэнд выкарыстоўваецца ў іхняй назве?»

«Ну, ёсьць хлеб «Бульбаш», пазітыўна ставімся. Мы ўсе бульбашы. Мы бачылі рэзананс, нам увесь час тэлефануюць. Але не магу сказаць, якія дзеянні прадпрыме кіраўніцтва. Калі ўжо такі рэзананс, то назва ж ні пры чым. Трэба ўжо ўвесь аб’ект адмяняць. Тут жа сутнасць у тым, што аб’ект у Курапатах. Але гэтае пытанне ўжо да кіраўніцтва».

Аднак яшчэ да нядаўняга часу пабудова забаўляльнага комплексу анансавалася як супольны праект «Нашай рэстараннай групы» і брэнду «Бульбашъ». Звесткі пра гэта выдалены з саміх сайтаў кампаній, але іх яшчэ можна знайсці ў інтэрнеце. Ёсць у сусветным сеціве і варыянты лагатыпаў комплексу, на якіх назва «Бульбашъ-хол» змешчана вялізнымі літарамі. А цяпер непасрэдна на сайце праекту, які, праўда, яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, лагатып прадстаўлены без назвы. Ці азначае гэта, што ўладальнікі брэнду «Бульбашъ» адмовіліся ад удзелу ў сумнеўнай пабудове? Самі яны камэнтаваць гэта адмаўляюцца.

2

3

4

Адна з ініцыятарак кампаніі «Стоп «Бульбашъ-хол» Ганна Шапуцька лічыць, што менавіта грамадскі пратэст супраць назвы забаўляльнага комплексу змусіў «Бульбашъ» даць адваротны ход:

5

«Я лічу гэта маленькай перамогай грамадства. Але гэта не вырашае галоўнага пытання. Як бы ні называўся гэты забаўляльны цэнтр, ён знаходзіцца вельмі блізка каля ўрочышча Курапаты, можна сказаць, на пахаваннях, на касцях людзей, якія бязвінна загінулі. Трэба працягваць змагацца за тое, каб гэтая ўстанова спыніла сваё існаванне ў тым выглядзе, які ёсць цяпер, нават не распачаўшы сваёй дзейнасці».

https://www.traditionrolex.com/8