https://www.traditionrolex.com/8
<p>На месцы, дзе быў часовы знак, мусіць паўстаць помнік, які зробіць скульптар Алесь Шатэрнік</p>

Крадзеж часовага мемарыяльнага знаку ў Курапатах не паўплывае на намер грамадскасці ўсталяваць помнік расстраляным жаўнерам польскага войска ў Беларусі ў 1940-х гадах.

Пра гэта «Белсату» заявіў даследчык гісторыі савецкіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў. 29 кастрычніка ён разам з прадстаўнікамі розных грамадскіх арганізацый і апазіцыйных партый заклаў памятны знак ва ўрочышчы Курапаты.

«Тут будзе ўсталяваны помнік афіцэрам польскага войска, забітым НКУС у 1940–1941 гг.», – напісана на знаку.

30 кастрычніка падчас суправаджэння паслоў Еўрасаюза па месцах, звязаных з савецкімі рэпрэсіямі, гісторык убачыў, што ні знака, ні кветак, ні свечак няма.

0ADE0CEA-97A4-43FA-BE81-E32EB8BC149C_w640_r1_s

«Учора мы сышлі з Курапатаў каля 18.30. Сёння аб 11.30 тут нічога ўжо не было, – расказаў Ігар Кузняцоў «Белсату». – Гэты знак і слуп я зрабіў за свае грошы, у мяне і квітанцыі ўсе захаваліся. Я абавязкова звярнуся ў міліцыю з нагоды крадзяжу маёй маёмасці».

На месцы, дзе быў часовы знак, мусіць паўстаць помнік, які зробіць скульптар Алесь Шатэрнік.

«Сённяшні выпадак ніяк не паўплывае на нашы планы ўсталяваць помнік, – заяўляе Ігар Кузняцоў. – Наўрад ці мы будзем зноў ставіць часовы знак, але свае планы давядзем да ладу».

https://www.traditionrolex.com/8