https://www.traditionrolex.com/8
<p>Складанка мае кароткі тэкст, які апавядае пра гісторыю Фары Вітаўта. Аўтар спадзяецца, што такі прыклад інтэрпрэтацыі гісторыі дапаможа маладым і дарослым гродзенцам стаць большымі патрыётамі свайго мінулага. Паводле папярэдніх ацэнак, такая складанка можа каштаваць каля 50–70 тысяч рублёў</p>

Першая складанка ў Беларусі для інтэрпрэтацыі гісторыі была прэзентавана на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гарадзенскі палімпсест». Яе аўтары – Андрэй Шулаеў і Наталля Куц. Аб’ектам для склейвання стала Фара Вітаўта, якая была графічна рэканструявана згодна з яе існуючымі гістарычнымі выявамі. Праект складанкі маляваў Андрэй Шулаеў, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

– Гэта тыповы прыклад інтэпрэтацыі спадчыны, бо мы вельмі шмат робім выяўлення, даследавання спадчыны і мала займаемся інтэрпрэтацыяй. А нашы суседзі – літоўцы, палякі, расіяне – робяць гэта ў вялікай колькасці. І вось, паглядзеўшы на нашых суседзяў, я падумаў, чаму нельга і нам так зрабіць.

Складанка мае кароткі тэкст, які апавядае пра гісторыю Фары Вітаўта. Аўтар спадзяецца, што такі прыклад інтэрпрэтацыі гісторыі дапаможа маладым і дарослым гродзенцам стаць большымі патрыётамі свайго мінулага. Паводле папярэдніх ацэнак, такая складанка можа каштаваць каля 50–70 тысяч рублёў.

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8