https://www.traditionrolex.com/8
<p>Актывісты супольнасці «ВелаГродна» накіравалі ліст на імя старшыні Гродзенскага гарадскога выканкама з просьбай усталяваць паркоўку каля выканаўчага камітэта, а таксама ўвогуле паўплываць на абсталяванне велапарковак у абласным цэнтры</p>

Актывісты супольнасці «ВелаГродна» накіравалі ліст на імя старшыні Гродзенскага гарадскога выканкама з просьбай усталяваць паркоўку каля выканаўчага камітэта, а таксама ўвогуле паўплываць на абсталяванне велапарковак у абласным цэнтры, паведамляе Радыё «Рацыя».

Адзін з актывістаў ініцыятывы веласіпедыстаў Аляксандар Фядотаў спадзяецца на станоўчы адказ:

– Там змяшчаецца агульная просьба, каб з боку выканкама было садзейнічанне ва ўсталёўцы велапарковак ў горадзе. Мы не просім іх саміх гэтым займацца. Просім проста аказаць садзейнічанне арганізацыям, якія хочуць гэта зрабіць. Заадно папрасілі ўсталяваць паркоўку каля будынка гарвыканкама. Таму што на нашай карце яны таксама адзначаны і таксама маюць дастатковую колькасць галасоў. Добрую актыўнасць праявілі карыстальнікі сайта. Атрымалася сабраць больш за 120 кропак у горадзе, дзе неабходна ўстаноўка веласіпедных парковак, а таксама інфармацыю аб 20 існуючых кропках.

Гродзенскія веласіпедныя актывісты таксама сёлета праводзяць ужо другі па ліку Нацыянальны форум веласіпеднага руху. Найбольш паспяховы, на думку Аляксандра Фядотава, гэта мінскі веласіпедны рух, які дасягнуў у супрацоўніцтве з вертыкаллю найбольшага плёну.

Якуб Сушчынскі

https://www.traditionrolex.com/8