https://www.traditionrolex.com/8
<p>Адзіны ў Беларусі музей драўлянай лыжкі (дарэчы, адкрыты сёлета) налічвае ўжо каля двухсот экспанатаў гэтага віду старажытнага (і сучаснага таксама) посуду</p>
Адзіны ў Беларусі музей драўлянай лыжкі (дарэчы, адкрыты сёлета) налічвае ўжо каля двухсот экспанатаў гэтага віду старажытнага (і сучаснага таксама) посуду, паведамляе «Звязда».
Знайшлося ў калекцыі месца і «лыжачцы», якая ўмяшчае ажно 12 літраў. Не дзіўна, што музей не сумуе без наведвальнікаў. Вось і жыхаркі вёскі Капланцы Марыя Баранава, Ніна Шкатула і Таісія Міклуш (на фотаздымку) вырашылі паглядзець на гэтае драўлянае дзіва, хоць лыжкамі іх не здзівіць, бо Бярэзіншчына — край традыцыйнага лыжачнага рамяства.
main1big
Экскурсію для вясковых гаспадынь праводзіць кіраўнік раённага народнага клуба майстроў і заснавальнік музея Ганна Ждановіч (на фота злева).
 
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
https://www.traditionrolex.com/8