https://www.traditionrolex.com/8
<p>На конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 творцаў. Па выніках пасяджэння журы пераможцамі вызначаны два эскізныя праекты, аўтары якіх – скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук – аб’яднаюць свае намаганні для стварэння помніка вялікаму князю Міндоўгу</p>

16 лістапада 2012 года пад старшынствам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі прайшло пасяджэнне журы конкурсу  на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю Міндоўгу ў Навагрудку, абвешчанага Міністэрствам культуры напрыканцы верасня.

На конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 творцаў.

Па выніках пасяджэння журы пераможцамі вызначаны два эскізныя праекты, аўтары якіх – скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук – аб’яднаюць свае намаганні для стварэння помніка вялікаму князю Міндоўгу.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».

Рашэнне аб стварэнні помніка і яго ўстаноўцы ў Навагрудку прынята сумесна Міністэртсвам культуры, Гродзенскім аблвыканкамам, Навагрудскім райвыканкамам.

Помнік будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў. Усе жадаючыя ўнесці свой уклад у стварэнне помніка славутаму дзеячу беларускай гісторыі могуць пералічыць сродкі на дабрачынны разліковы рахунак, які адкрыты Навагрудскім райвыканкамам, нумар 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416 г. Навагрудка філіяла № 413 ААТ «АСБ Беларусбанк» г.Ліды, код банка 696.

Даведачна: За апошнія гады ў нашай краіне быў рэалізаваны шэраг манументальных праектаў па ўшанаванні памяці славутых дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі. Сярод найбольш значных можна вылучыць стварэнне помнікаў Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, Якубу Коласу ў Ганцавічах, Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску, Валенцію Ваньковічу ў Мінску, святой княгіні Соф’і Слуцкай у Мінску і інш.

У 2012 годзе Міністэрствам культуры было прафінансавана стварэнне 8 бронзавых бюстаў знакамітым беларусам: Язэпу Корсаку, Элізэру Бэн-Іегуду (Дэвід Перэльман), Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Алесю Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму. Бюсты ўстаноўлены  ў Глыбокім да Дня беларускага пісьменства.

 Vilnius_Mindaugas_monument

Помнік Міндоўгу ў Вільні

 

https://www.traditionrolex.com/8