https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дзень прымірэння і памяці ахвяр ва ўсім свеце адзначаецца 11 лістапада, у дзень заканчэння вайны</p>

10 лістапада на Вілейшчыне аўтапрабегам адзначылі Дзень прымірэння і памяці ахвяр Першай сусветнай вайны, паведамляе Край.бай.

Дзень прымірэння і памяці ахвяр ва ўсім свеце адзначаецца 11 лістапада, у дзень заканчэння вайны.

Арганізатарамі выступілі Фонд памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» пад кіраўніцтвам Барыса Цітовіча і аддзел адукацыі Вілейскага райвыканкама.

Усяго ў аўтапрабегу прыняло ўдзел каля ста чалавек, сярод якіх – актывісты РОС ДТСААФ, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, казакі Вілейскага раённага аддзела Усебеларускага аб’яднання казацтва, маладзечанскі ваенна-патрыятычны клуб «Юны дэсантнік», казакі горада Мінска «Казацкі СПАС», вучні вілейскіх школ, прадстаўнікі прэсы і вайскова-гістарычных клубаў з Брэста, Мінска і Гомеля: група ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха», ваенна-гістарычны клуб «Рубеж», беларускае ваенна-гістарычнае клубнае аб’яднанне «Гонар мундзіра», ваенна-гістарычнае грамадскае аб’яднанне «Мінскі пехотны полк» і інш.

Мерапрыемства пачалося ў 11.30 з памінальнай службы ў царкве Святога Патрыярха Ціхана ў горадзе Вілейцы, пасля чаго аўтакалона з 15 машын і некалькіх аўтобусаў рушыла па маршруце: брацкая магіла на могілках «Лясное» – помнік ў вёсцы Бараўцы на месцы могілак і знішчанай у 1973 годзе капліцы ў памяць ахвяр Першай сусветнай вайны – памятны крыж і вайсковыя могілкі ў вёсцы Жарсцвянка – мемарыял і вайсковыя пахаванні ў вёсцы Рускае Сяло – помнік на вясковых могілках у вёсцы Папоўцы – магіла протаіерэя Паўла Сасноўскага і хлопчыка Васіля Занковіча ў вёсцы Нарач – лазарэтнае брацкае пахаванне ў Забродскім лесе – памятны камень казаку Данілу Шаўчэнку і Барысаглебская каплічка-музей у Заброддзі.

1

2

3

4

6

10

11

12

13

15

16

17

18

Больш фота можна паглядзець ТУТ.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8